Language

Галоўная Прадстаўніцтва Беларусі Нашы навіны

Аб старшынстве Пастаяннага прадстаўніка Ю.Г. Амбразевіча на пасяджэнні Выканкама ЕЭК ААН

11 сакавіка 2019 года пад старшынствам Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрыя Амбразевіча адбылася 104-я сесія Выканаўчага камітэта Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН.



У ходзе сесіі разгледжаны пытанні дзейнасці Камітэта ЕЭК ААН па экалагічнай палітыцы, практычныя аспекты арганізацыі 21 — 22 сакавіка 2019 г. у г.Женеве Рэгіянальнага форуму па ўстойліваму развіццю, 9 — 10 красавіка г.г. 68-й сесіі ЕЭК ААН, а таксама правядзення 8 красавіка 2019 г. мерапрыемства «Дзень гарадоў» з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый краін рэгіёну ЕЭК ААН.



Удзельнікі Выканкама абмеркавалі бягучую сітуацыю з рэфармаваннем сістэмы развіцця ААН, разгледзелі справаздачу аб ацэнцы дзейнасці ЕЭК ААН за 2018 г. Выканкам ЕЭК ААН таксама ўхваліў праекты рашэнняў аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Правілаў працэдуры дзейнасці Групы экспертаў па аглядах выніковасці экалагічнай дзейнасці і прадаўжэнні мандата яе працы, а таксама аб зацвярджэнні новага палажэнні аб Камітэце па ўнутранаму транспарту.

Русская версия

English version