:

Аб абранні Беларусі ў склад Выканкама СААЗ

28.05.2021 г.

28 мая 2021 года рашэннем 74-й Сусветнай Асамблеі аховы здароўя, у якой удзельнічае 194 краіны-члены Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Рэспубліка Беларусь абрана ў склад Выканаўчага камітэта СААЗ.


Раней у верасні 2020 года кандыдатура Беларусі была падтрымана ўсімі 53 дзяржавамі, якія ўваходзяць у Еўрапейскі рэгіянальны камітэт СААЗ.


Прынята рашэнне аб тым, што Mіністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч прадставіць краіну ў дадзеным органе.


Выканаўчы камітэт з'яўляецца ключавым дырэктыўным органам СААЗ. У яго ўваходзяць 34 эксперта, як правіла, на ўзроўні кіраўнікоў органаў аховы здароўя, якія прадстаўляюць дзяржавы-члены СААЗ і абіраных на 3-гадовы перыяд.


Беларусь была прадстаўлена ў Выканаўчым камітэце толькі аднойчы — у перыяд 1948-1950 гадоў.


Абранне ў склад Выканкама СААЗ, з аднаго боку, з'яўляецца знакам даверу Беларусі па ўдзелу ў выпрацоўцы і прыняцці глабальных рашэнняў, з другога боку — гэта міжнароднае прызнанне поспехаў і дасягненняў краіны ў галіне аховы здароўя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці