:

Аб выступе Пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэнэве на Пасольскім круглым стале ў рамках 7-га Сусветнага інвестыцыйнага форуму ЮНКТАД

22.10.2021 г.

  22 кастрычніка 2021 года Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юры Амбразевіч прыняў удзел у пасяджэнні Пасольскага круглага стала, якое ўваходзіць у праграму 7-га Сусветнага інвестыцыйнага форуму ЮНКТАД.

  Юры Амбразевіч адзначыў шкоднасны характар аднабаковых прымусовых мер для аднаўлення і развіцця інвестыцыйнага сектара пасля пандэміі COVID-19. Такія меры прыводзяць да блакавання фінансавых патокаў, што абцяжарвае стварэнне новых і падтрыманне дзейнасці існуючых сумесных прадпрыемстваў, перашкаджае ажыццяўленню інвестыцый праз зліцця і набыцця. Аднабаковыя прымусовыя меры штучна скарачаюць рынкі і руйнуюць ланцужкі стварэння кошту, што таксама адмоўна адбіваецца на здольнасці прыцягваць інвестыцыі.

  Беларускі прадстаўнік выказаў перакананасць, што аднаўленне і развіццё, у тым ліку і ў інвестыцыйным сектары, шмат у чым залежыць ад нашай здольнасці рэалізаваць патэнцыял рэгіянальнай і міжрэгіянальнай інтэграцыі. У гэтым сэнсе Беларусь вітае замацаванне ў мандаце ЮНКТАД пытанняў рэгіянальнай інтэграцыі і прасоўвання дыялогу паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.

  Юры Амбразевіч праінфармаваў удзельнікаў Круглага стала аб анлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню «Выкарыстанне патэнцыялу міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця», якая прайшла 20 мая 2021 г. і суарганізатарам якой выступіла Беларусь.

  Прадстаўнік Беларусі высока ацаніў мерапрыемствы Форуму, прысвечаныя тэме інтэграцыі, і выказаў надзею, што ЮНКТАД і ў далейшым працягне служыць пляцоўкай для ўзаемадзеяння паміж інтэграцыйнымі эканамічнымі аб’яднаннямі ў інвестыцыйнай сферы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці