:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Л.Бельскай з Прэзідэнтам МКЧК М.Спалярыч Эгер

21.11.2022 г.

21 лістапада 2022 года Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэневе Ларыса Бельская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Мір'янай Спалярыч Эгер, якая ўступіла на пасаду ў кастрычніку 2022 г.

Пастпрад Беларусі перадала М.Спалярыч віншаванні Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея наконт яе выбрання на пасаду Прэзідэнта МКЧК.

Беларускі дыпламат і кіраўнік МКЧК з задавальненнем адзначылі актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва і абмеркавалі магчымыя новыя напрамкі узаемадзеяння з улікам прыярытэтных патрэб беларускага грамадства, а таксама актуальнай сітуацыі ў рэгіёне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці