:

Беларусь гатова садзейнічаць вырашэнню актуальных праблем глабальнай харчовай бяспекі

22.06.2022 г.

22 чэрвеня Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская, выступаючы на 69-й сесіі Савета па гандлі і развіцці ЮНКТАД, звярнула ўвагу на аднабаковыя прымусовыя меры, якія падрываюць выкананне мандата ЮНКТАД, ствараюць пагрозу для ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў і блакуюць узаемавыгодны міжнародны гандаль.

Пастаянны прадстаўнік нагадала аб гатоўнасці Беларусі канструктыўна супрацоўнічаць з ААН, ЮНКТАД і ўсімі зацікаўленымі ўрадамі для вырашэння надзённых праблем сусветнай харчовай бяспекі, у тым ліку звязаных з транзітам украінскага збожжа на сусветныя рынкі. Такі падыход выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка ў размове з Генеральным сакратаром ААН А.Гутэрышам, якая адбылася напачатку бягучага месяца.

Л.Бельская таксама адзначыла, што Беларусь будзе падтрымліваць намаганні ЮНКТАД дзеля ўмацавання нацыянальнага патэнцыялу краін з сярэднім узроўнем даходу ў сферы гандлю і развіцця, заахвочвання глабальнага і міжрэгіянальнага партнёрства для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці