:

Беларусь прыняла ўдзел у сустрэчы са Спецыяльным дакладчыкам ААН па аднабаковым прымусовым мерам

06.09.2021 г.

6 верасня ў Жэневе Беларусь прыняла ўдзел у сустрэчы Групы краін аднадумцаў са Спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека.

Пастаянны прадстаўнік Юрый Амбразевіч выказаў цвёрдую падтрымку дзейнасці Спецдакладчыка ў публічным адстойванні неправамернасці аднабаковых санкцый, іх антыгуманнасці і згубнасці для рэалізацыі правоў чалавека і інтарэсаў, перш за ўсё, простых грамадзян закранутых дзяржаў.

Беларускі дыпламат адзначыў асаблівую запатрабаванасць работы Спецдакладчыка зараз, калі назіраецца тэндэнцыя шырокага прымянення заходнімі краінамі аднабаковых санкцый супраць ўсё большай колькасці суверэнных дзяржаў з мэтай аказання на іх палітычнага і эканамічнага ціску.

Агульнавядома, што Захад выкарыстоўвае санкцыі ў якасці інструмента для прасоўвання ўласных геапалітычных інтарэсаў па надуманых падставах абароны правоў чалавека.

Прадстаўнікі Кітая, Ірана, Сірыі, Венесуэлы пацвердзілі тэзіс аб неадпаведнасці аднабаковых санкцый міжнароднаму праву, прывялі прыклады іх разбуральнага ўплыву на сацыяльную сферу, у прыватнасці, на грамадскую ахову здароўя ў асобных краінах.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя сумесныя крокі па далейшай кансалідацыі міжнародных намаганняў у мэтах усеагульнага асуджэння аднабаковых санкцый Захаду як у ААН, так і ў іншых міжнародных арганізацыях, прызнання гэтай практыкі незаконнай і яе поўнага спынення.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці