:

Аб удзеле ў Міжнародным базары ў Жэневе

23.11.2022 г.

22 лістапада Пастаяннаяе прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Жэневе прыняло ўдзел у штогадовым Міжнародным дабрачынным базары, арганізаваным Жаночай гільдыяй ААН у супрацоўніцтве з пастаяннымі прадстаўніцтвамі дзяржаў-членаў, уладамі горада і кантона Жэневы, швейцарскімі і міжнароднымі дзелавымі коламі.

Каля 80 краін свету прадставілі стэнды з прадукцыяй нацыянальных вытворцаў, сродкі ад продажу якой былі перададзены Жаночай гільдыі ААН для дапамогі бяздольных жанчын і дзяцей у цэлым свеце.

Значным попытам шматлікіх гасцей і неведвальнікаў Міжнароднага базара карысталіся прадстаўленыя на нацыянальным стэндзе нашай краіны вырабы беларускіх народных промыслаў, сувеніры і елачныя цацкі, крышталь шклозавода «Нёман», цукеркі і салодкія вырабы фабрыкі «Чырвоны харчавік».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці