:

Беларуская дыпламатычная місія прыняла ўдзел у дабрачынным Базары ААН

28.10.2021 г.

27 кастрычніка 2021 г. у Палацы Нацый — штаб-кватэры ААН у Жэневе адбыўся дабрачынны Базар, які штогод арганізуецца Жаночай гільдыяй ААН. Арганізацыя аб'ядноўвае галоўным чынам жонак кіраўнікоў дыпламатычных місій большасці краін свету, размешчаных у Жэневе.

Работнікі Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі сумесна з членамі сем'яў традыцыйна прадставілі наведвальнікам Базара народныя сувеніры, у тым ліку навагоднія ўпрыгажэнні ручной работы са шкла, вырабы з лёну, гліны, саломы і лямцу, а таксама беларускія нацыянальныя прадукты і напіткі.

Удзел у штогадовым Базары ААН — гэта ўнікальная магчымасць прадставіць шырокай шматнацыянальнай публіцы каларыт беларускай культуры і кухні, а таксама ўнесці ўклад у фінансаванне гуманітарных праектаў, адрасаваных бяздольным дзецям і жанчынам, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях па ўсім свеце.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці