:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Л.Бельскай з Прэзідэнтам МФЧК Ф.Рокка

13.09.2022 г.

13 верасня 2022 года Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэневе Ларыса Бельская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рокка.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва ў дачыненні да садзейнічання бежанцам і мігрантам пасля візіту Прэзідэнта МФЧК у Беларусь у лістападзе 2021 года.

Беларускі дыпламат і кіраўнік МФЧК абмеркавалі актуальную сітуацыю ў рэгіёне, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння з улікам прыярытэтных патрэб беларускага грамадства і задач па аказанню дапамогі найбольш уразлівым катэгорыям насельніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці