:

Аб удзеле Беларусі ў 6-й сесіі Нарады бакоў Пратакола па праблемах вады і здароўя ў Жэневе

16.11.2022 г.

Пад старшынствам Беларусі ў Жэневе пачала работу шостая сесія Нарады бакоў Пратакола па праблемах вады
і здароўя да Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр.

Дзяржавы–ўдзельніцы Пратакола абмяркуюць пытанні доступу да бяспечнага водазабеспячэння і санітарыі, прадухілення і скарачэння звязаных з вадой захворванняў, асноўныя праблемы ў гэтай галіне і шляхі іх вырашэння,
а таксама вызначаць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на перыяд 2023–2025 гадоў.

Беларуская дэлегацыя прадставіць перадавы вопыт нашай краіны ў сферы водазабеспячэння, санітарыі і гігіены,
у тым ліку ў кантэксце пераадолення пандэміі COVID–19 і змянення клімата.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці