:

Беларусь заклікала ААН заснаваць механізм падсправаздачнасці за прымяненне аднабаковых прымусовых мер

14.06.2022 г.

14 чэрвеня 2022 года падчас 50-й сесіі Савета па правах чалавека Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская прыняла ўдзел у дыскусіі з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

Беларускі дыпламат звярнула ўвагу на тое, што краіны Захаду ў парушэнне міжнароднага права актыўна выкарыстоўваюць аднабаковыя прымусовыя меры, якія груба і масава парушаюць правы чалавека насельніцтва розных краін, у тым ліку дзяржаў-аб’ектаў і дзяржаў-ініцыятараў санкцый, а таксама развіваючыхся краін. Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліла, што гэта не павінна заставацца бяскарным і заклікала ААН заснаваць міжнародны механізм падсправаздачнасці за прымяненне аднабаковых прымусовых мер.

Л.Бельская таксама заявіла аб тым, што дыскрымінацыйная палітыка Захаду груба парушае правы чалавека ў спорце і палітызуе яго. Яна рашуча асудзіла адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах паралімпійцаў і спартсменаў Беларусі і Расіі і запатрабавала ад ААН і МАК энергічных і рашучых мер па поўнаму аднаўленню іх правоў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці