:

Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2023 г.

21 лютага ў краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.

Для беларусаў родная мова — адзін з найважных складнікаў культурнага коду нацыі і патрыятычнага выхавання. Яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі і галоўнага элемента культуры, але і з'яўляецца сімвалам нацыянальнай самасвядомасці, падмуркам ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці.

У гэты дзень у 2023 годзе на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіцца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Праз платформу Zoom забяспечана магчымасць удзелу ў напісанні дыктоўкі ў агульнанацыянальным маштабе. Прамая трансляцыя ажыццяўляецца каналам «Культура» Беларускага радыё. Асноўная мэта дыктоўкі — праявіць салідарнасць, прадэманстраваць любоў і павагу да беларускай мовы, звярнуць увагу на яе прыгажосць, адчуць смак і энергію беларускага слова.

З 19 па 21 лютага на знешнім электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе дэманстравацца святочная графіка з вядомымі вершамі, цытатамі з класікаў беларускай літаратуры аб прыгажосці і непаўторнасці роднай мовы.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе шэраг тэматычных мерапрыемстваў: кніжныя выставы, відэа-ролікі і інш., прысвечаныя беларускай мове.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Развіццё і папулярызацыя сучаснай беларускай мовы», падчас якой вучоныя-мовазнаўцы расказалі аб рабоце над стварэннем новага фундаментальнага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы ў 15 тамах, першы том якога павінен выйсці ў свет у бліжэйшай перспектыве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці