:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў Міністэрскай канферэнцыі СГА

13.06.2022 г.

З 12 па 15 чэрвеня 2022 г. дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Ю.Гарэлік, прымае ўдзел у 12-й Міністэрскай канферэнцыі Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў на пленарным пасяджэнні, выклаў бачанне Беларуссю перспектываў развіцця шматбаковай гандлёвай сістэмы і СГА, у тым ліку ў кантэксце бягучай геапалітычнай сітуацыі. Ён праінфармаваў удзельнікаў канферэнцыі аб прагрэсе нашай краіны на шляху да ўступлення ў СГА, развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Арганізацыяй. Беларускі дыпламат з занепакоенасцю адзначыў імкненне асобных дзяржаў палітызаваць працэс далучэння, што закранае і нашу краіну.

Ю.Гарэлік падкрэсліў гатоўнасць працягваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з усімі партнёрамі, каб забяспечыць паспяховае завяршэнне працэсу далучэння Беларусі да СГА.

Беларусь стала адзінай дзяржавай — назіральнікам СГА, якая выступіла на пасяджэнні, прысвечаным сучасным выклікам, якія ствараюць пагрозу эфектыўнаму і паспяховаму развіццю шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі прыцягнуў увагу членаў СГА да праблемы санкцый, якія неабгрунтавана абмяжоўваюць міжнародны гандаль. Ю.Гарэлік з заклапочанасцю адзначыў беспрэцэдэнтны маштаб прымянення апошнім часам такіх мер заходнімі дзяржавамі і падкрэсліў іх несумяшчальнасць з постпандэмічным аднаўленнем і ўстойлівым развіццём. Асабліва была адзначана незаконнасць абмежавальных мер на гандаль і транзіт беларускіх калійных угнаенняў, увядзенне якіх пагаршае сусветны харчовы крызіс.

13 чэрвеня 2022 г. кираўнік дэлегацыі Беларусі правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Чжанам Сянчэнем. Суразмоўцы абмеркавалі ход Міністэрскай канферэнцыі, абмяняліся думкамі наконт бягучага стану працэсу далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА і перспектыў пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і сакратарыятам Арганізацыі.

Чжан Сянчэнь выказаў падтрымку прагматычнаму падыходу беларускага боку, які паслядоўна працягвае работу па ўдасканаленню ўнутранага заканадаўства ў адпаведнасці з патрабаваннямі СГА, рэалізацыі іншых неабходных мер на нацыянальным узроўні.

У праграме дэлегацыі Беларусі на 12-й Міністэрскай канферэнцыі СГА запланаваны яшчэ шэраг двухбаковых сустрэч і шматбаковых мерапрыемстваў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці