:

Беларусь заклікае ЕЭК ААН да супрацоўніцтва ў транспартнай сферы

21.02.2023 г.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Сяргеем Дубінам прымае ўдзел у 85-й сесіі Камітэта па ўнутраным транспарце ЕЭК ААН, якая на гэтым тыдні праходзіць у Жэневе.

Сяргей Дубіна выступіў супраць палітызацыі дзейнасці Камітэта па ўнутраным транспарце, якая адмоўна адбіваецца на патэнцыяле ЕЭК ААН і падрывае ролю Камісіі як глабальнай крыніцы ўзгодненых міжнародных стандартаў і правілаз у транспартнай сферы.

Намеснік Міністра таксама азнаёміў удзельнікаў сесіі з палітыкай і дасягненнямі беларускай дзяржавы па развіцці мабільнасці, забеспячэнні даступнасці, бяспекі і экалагічнасці транспарту.

Прадстаўнік Беларусі заклікаў дзяржавы — члены ЕЭК ААН да дыялогу і аб'яднання намаганняў дзеля стварэння ўстойлівай транспартнай інфраструктуры на карысць усяго рэгіёну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці