:

Па ініцыятыве Беларусі ў СПЧ абмеркавалі правы чалавека на Захадзе

12.07.2021 г.

9 ліпеня 2021 г. у рамках 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе, Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе арганізавала і правяло пры падтрымцы дыпмісій Венесуэлы, Кітая і Расіі онлайн мерапрыемства, прысвечанае правам чалавека на Захадзе. У фокусе дыскусіі знаходзіліся праблемы і прычыны адсутнасці міжнароднага маніторынгу і рэагавання ААН на парушэнні правоў чалавека ў заходніх краінах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты, парламентарыі, прадстаўнікі міжнародных міжурадавых і няўрадавых арганізацый, акадэмічных колаў і СМІ з больш чым 20 дзяржаў.

Аўдыторыі былі прадстаўлены даклад МЗС Беларусі аб найбольш рэзанансных выпадках парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету, а таксама даклад МЗС Расіі аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах. Асобна былі выкладзены ацэнкі парушэнняў урадамі краін Прыбалтыкі правоў нацыянальных меншасцяў, а таксама закрануты прычыны расізму ў заходніх грамадствах, перш за ўсё ў ЗША.

Удзельнікі аднадушна адзначылі адсутнасць дзяржаў з ідэальным станам правоў чалавека. У сувязі з гэтым яны падкрэслілі беспадстаўнасць прэтэнзій заходніх краін на міжнароднае лідэрства па тэме правоў чалавека.

Прыняўшыя ўдзел у дыскусіі асудзілі імкненне Захаду выкарыстоўваць правы чалавека для палітычнага маніпулявання міжнароднымі арганізацыямі і дзяржавамі, для налепвання палітычных цэтлікаў, зыходзячы з заходніх ацэнак, дзялення ўрадаў на выдатнікаў і адстаючых, дзеля палітычнага ціску і нават ўвядзення эканамічных санкцый у дачыненні да апошніх.

У якасці найважнейшых прычын такіх дзеянняў Захаду былі названы перажыткі псіхалогіі каланізатарства і, як следства, комплекс перавагі, які сфармаваўся ў палітычнай эліце і перарадзіўся ў найвышэйшую самаўпэўненасць і снабізм, імкненне забяспечыць і пашырыць дамінаванне заходняй мадэлі палітычнага дзяржаўнага ладу, жаданне не дапусціць гэтым і процідзейнічаць паспяховаму развіццю дзяржаў, якія не прымаюць заходнія лекалы ў пытаннях палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай арганізацыі грамадства, але рэалізуюць уласны варыянт устойлівага развіцця.

На фоне шматлікіх прыкладаў парушэньняў правоў чалавека ў краінах Еўрапейскага саюзу, ЗША, Канадзе і іншых заходніх дзяржавах ўдзельнікі паказалі на практычна поўную адсутнасць ўвагі кіраўніцтва УВКПЧ ААН, Савета ААН па правах чалавека і яго спецыяльных працэдур, а таксама міжнародных праваабарончых няўрадавых арганізацый да гэтых пытанняў. Была выяўлена праўдзівая заказная прычына гэтага маўчання, якая заключаецца ў тым, што пераважная частка рэсурсаў для ажыццяўлення дзейнасці ААН і арганізацый грамадзянскай супольнасці па тэме правоў чалавека паступае напрамую ад заходніх донараў.

Вынікі мерапрыемства паслужаць прыцягненню ўвагі міжнародных СМІ і простых грамадзян заходніх краін да сапраўднай сітуацыі з правамі чалавека на Захадзе, прастымулююць большую ўцягнутасць праваабарончых механізмаў ААН у маніторынг і рэагаванне на парушэнні правоў чалавека ў ЕС, ЗША, Канадзе і інш.

Дыскусія ўнесла свой уклад у больш поўнае ўсведамленне міжнароднай супольнасцю прычын пазіцыі Захаду ў дачыненні да палітызацыі правоў чалавека, яго імкнення выкарыстоўваць правы чалавека для апраўдання ўласных геапалітычных памкненняў.

Прагучалі прапановы, накіраваныя на пераадоленне дзеяньняў Захаду ў дачыненьні да правоў чалавека ў іншых краінах, якія наносяць шкоду як міжнароднаму міру і бяспецы, так міжнароднаму супрацоўніцтву ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця ўсіх дзяржаў і народаў без выключэння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці