:

Аб нарадах бакоў Базельскай, Ратэрдамскай і Стакгольмскай канвенцый

09.06.2022 г.

З 6 па 17 чэрвеня ў Жэневе праходзяць сумесныя нарады бакоў Базельскай канвенцыі аб кантролі за трансгранічнай перавозкай небяспечных адыходаў і іх выдаленнем, Ратэрдамскай канвенцыі аб працэдуры папярэдняй абгрунтаванай згоды адносна асобных небяспечных хімічных рэчываў і пестыцыдаў у міжнародным гандлі і Стакгольмскай канвенцыіі аб трывалых арганічных забруджвальніках.

Беларусь прымае ўдзел у нарадах у якасці краіны-ўдзельніцы Базельскай і Стакгольмскай канвенцый і наглядальніка Ратэрдамскай канвенцыі.

На парадку дня пасяджэнняў пытанні, што датычацца выканання канвенцый, механізмаў кантролю іх выканання, праграмы дзейнасці, тэхнічнай дапамогі і фінансавых рэсурсаў, увядзення абмежаванняў адносна хімічных рэчываў і адыходаў, міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці