Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэневе з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Камбоджы
01.12.2021 г.1 снежня 2021 года ў Жэневе прайшла сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэневе Юрыя Амбразевіча з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Камбоджы Сок Сафеакам.
У ходзе сустрэчы быў падкрэслены дружалюбны характар адносін Беларусі і Камбоджы, адзначана развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння за апошнія гады. Бакі абмяняліся думкамі адносна чаканняў ад 12-й Міністэрскай канферэнцыі СГА і актуальных тэндэнцый у міжнародным гандлі.
Сок Сафеак выказаў зацікаўленасць у заключэнні міжнароднага дагавора аб зоне свабоднага гандлю паміж Камбоджай і Еўразійскім эканамічным саюзам. Юры Амбразевіч запэўніў субяседніка ў гатоўнасці Беларусі разглядаць гэта пытанне сумесна з партнёрамі па ЕАЭС.