:

Сусветная гандлёвая арганізацыя

Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) — гэта міжнародная эканамічная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі шматбаковага рэгулявання гандлю таварамі, паслугамі і правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Арганізацыя з'яўляецца пераемніцай Генеральнай дамовы па тарыфах і гандлі (ГДТГ), заключанай 23 краінамі ў Жэневе ў кастрычніку 1947 года. Падрабязная інфармацыя аб Арганізацыі даступная на афіцыйным сайце СГА.

Афіцыйная дата стварэння СГА — 1 студзеня 1995 года.

У сакавiку 2020 г. членамі Арганізацыі былі 164 краіны i мытныя тэрыторыі. У працэсе далучэння да СГА знаходзяцца 22 краiны, у тым лiку Азербайджан, Боснія і Герцагавіна, Сербiя i Узбекiстан.

Генеральны дырэктар (з 1 сакавіка 2021 г.) — Нгозі Аконджа-Івеала (Нігерыя).

Функцыі СГА:

  • Кантроль за выкананнем гандлёвых пагадненняў;
  • Урэгуляванне гандлёвых спрэчак паміж членамі арганізацыі;
  • Назіранне за гандлёвай палітыкай членаў арганізацыі;
  • Арганізацыя і забеспячэнне гандлёвых перамоў па новых правілах рэгулявання гандлю;
  • Далучэнне новых членаў.

Перамовы Беларусі аб далучэнні да СГА

Беларусь вядзе перамовы аб далучэнні да СГА з 1993 г., калі ўпершыню была пададзена заяўка на далучэнне Беларусі да ГДТГ.

Перамовы па далучэнні да СГА вядуцца па 3 напрамках: прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з правіламі СГА; доступ на рынак тавараў і паслуг; дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі.

Вынікі гэтай працы ацэньваюцца ў ходзе пасяджэнняў Рабочай групы СГА. Рабочая група — гэта адмыслова сфармаваны орган, у які ўваходзяць усе члены СГА, зацікаўленыя ў гандлі і інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю. У склад Рабочай групы Беларусі ўваходзяць 49 членаў, уключаючы ўсе дзяржавы ЕАЭС, а таксама ЕС, ЗША, Кітай і Ўкраіну. Для далучэння да СГА неабходна атрымаць згоду кожнага зацікаўленага члена СГА паасобку і ўсёй Рабочай групы адразу.

У 2016 годзе Беларусь значна актывізавала працу па далучэнні да СГА. Быў забяспечаны пераход да праекта Даклада Рабочай групы, і Беларусь выйшла на фінальную стадыю перамоваў аб далучэнні. Даклад Рабочай групы — гэта комплексны дакумент, які змяшчае апісанне эканамічнай палітыкі Беларусі, якая ўплывае на гандаль, а таксама ўвесь ход перамоваў у рамках пасяджэнняў Рабочай групы.

У 2017 — 2019 гг. адбылося пяць пасяджэнняў Рабочай групы, апошняе з якіх праведзена 11 ліпеня 2019 года. Дэлегацыю Беларусі на пасяджэнні узначаліў Першы намеснік Прэм'ер-Міністра Беларусі Турчын А.Г. Прадстаўнікі больш за 30 членаў СГА ў сваіх выступах падтрымалі прадпрымаемыя ўрадам Беларусі меры па далучэнні да СГА, падкрэслілі значны прагрэс па прывядзенню заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з правіламі СГА. У ходзе пасяджэння прайшло дэталёвае абмеркаванне прадстаўленай рэдакцыі праекта Даклада Рабочай групы па раздзелах эканамічнай палітыкі Беларусі, дзейнасці дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў, цэнаўтварэння, колькасных абмежаванняў, рэгулявання імпарту і экспарту, прымянення тэхнічных бар'ераў у гандлі, санітарных і ветэрынарна-санітарных мер, а таксама інвестыцыйных мер, звязаных з гандлем. Беларуская дэлегацыя падала адказы на ўсе пытанні, якія паступілі з боку краін-членаў СГА. Афіцыйны прэс-рэліз СГА аб выніках пасяджэння даступны тут.

У кастрычніку 2019 года Беларусь накіравала ў Сакратарыят СГА пісьмовыя адказы на пытанні членаў СГА, на падставе якіх Сакратарыят СГА падрыхтаваў 5-ю рэдакцыю праекта Даклада Рабочай групы, які будзе разгледжаны падчас 13-га пасяджэння Рабочай групы.

10 ліпеня 2019 г. адбылося чарговае спецыяльнае пасяджэнне па дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ламакіна А.Л. Члены СГА  высока ацанілі прагрэс у перамовах і падкрэслілі сваю гатоўнасць да актыўнай працы, каб дамовіцца аб ўзаемавыгадных умовах падтрымкі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

Беларусь працягвае актыўнае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі членамі СГА на двухбаковым трэку. У снежні 2019 г. падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі тавараў і паслуг з Аўстраліяй.

Такім чынам, Беларусь завяршыла двухбаковыя перамовы з 22-ма членамі СГА, прычым з 12-ю (Аўстраліяй, Японіяй, Карэяй, Швейцарыяй, Аргенцінай, Нарвегіяй, Ісландыяй, Эквадорам, Эль Сальвадорам, Афганістанам, Гватэмалай і Кітайскім Тайбэем) — з пачатку 2017 года.

Далучэнне да СГА важна для Беларусі: яно дазволіць абараніць нацыянальных экспарцёраў ад патэнцыйных дыскрымінацыйных мер трэціх краін, пацвердзіць імідж Беларусі як надзейнага гандлёвага партнёра і павысіць інвестыцыйную прывабнасць нашай краіны.

Падрабязная інфармацыя аб перагаворным працэсе Беларусі таксама даступная на сайце МЗС Беларусі і сайце СГА.

Рэгулярныя публікацыі СГА па тэматыцы далучэння новых краін, уключаючы штогадовыя даклады Генеральнага дырэктара СГА, даступныя на сайце СГА.

Беларусь падтрымлівае актыўныя кантакты з кіраўніцтвам СГА.

У студзені 2017 г. на палях 8-га паседжання Рабочай групы па далучэнню Беларусі да СГА кіраўнік беларускай дэлегацыі — першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Еўдачэнка А.А. правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам СГА Р.Азэведу.

27 кастрычніка 2017 г. у рамках Беларуска-еўрапейскага эканамічнага форуму ў Люксембургу праведзена сустрэча намесніка Генеральнага дырэктара СГА А.Вулфа з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В.

31 кастрычніка — 3 лістапада 2017 г. арганізаваны візіт у Мінск дэлегацыі Сакратарыята СГА на чале са старшынёй Рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі — Пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА К.Мадэнаглу. У ходзе візіту адбыліся яго сустрэчы з Прэм'ер міністрам Кабяковым А.В., Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Мацюшэўскім В.С. і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макеем Ул.Ул.

8-9 лістапада 2018 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь намесніка Гендырэктара СГА А.Вулфа, у рамках якога адбылася яго сустрэча з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Турчыным А.Г., кіраўніцтвам МЗС, Мінэканомікі, МАРТ, Мінсельгасхарча для абмеркавання канкрэтных пытанняў шматбаковага перамоўнага трэка. У ходзе візіту А.Вулф таксама выступіў з лекцыяй аб ключавых тэндэнцыях развіцця міжнароднага гандлю і СГА ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

10 ліпеня 2019 г. Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Турчын А.Г. сустрэўся з Генеральным дырэктарам СГА Раберту Азэведу. У ходзе сустрэчы бакi абмеркавалi далейшыя крокі ў працэсе па далучэнні Беларусі да Арганізацыі, a таксама ўзгаднілі дарожную карту перамоўнага працэсу. Раберту Азэведу высока ацаніў намаганні Урада Беларусі па прасоўванні перамоўнага працэсу, адзначыўшы, што Беларусь знаходзіцца ў стратэгічным фокусе Арганізацыі з мэтай хутчэйшага афармлення сяброўства ў СГА.

25 лютага 2019 г. падчас сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.В. Дапкюнаса з намеснікам Генеральнага дырэктара СГА І Сяажуном дасягнута дамоўленасць аб удзеле І Сяажуна у семінары СГА для беларускіх парламентарыяў.

11 снежня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Краўчанка А.I. і намеснік Генеральнага дырэктара СГА К.Браўнэр абмеркавалі магчымасці прадастаўлення Сакратарыятам СГА тэхнічнай дапамогі Беларусі ў частцы вырашэння спрэчак.

Удзел Беларусі ў рабоце СГА ў якасці назіральніка

Беларусь мае ў СГА статус назіральніка, які дае магчымасць удзельнічаць у рабоце органаў СГА, узаемадзейнічаць з членамі СГА на пляцоўцы Арганізацыі, а таксама карыстацца тэхнічнай дапамогай СГА. Беларусь прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях Міністэрскай канферэнцыі, Генеральнай рады, Саветаў па гандлі таварамі, паслугамі і ТРЫПС, Камітэтах па санітарных і фітасанітарных мерах, сельскай гаспадарцы, доступе на рынак, рэгіянальных гандлёвых пагадненнях, антыдэмпінгавых і ахоўных мер, гандлю і развіццю, мытнай ацэецы, спрашчэнні працэдур гандлю і інш.

У снежні 2017 г. беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Еўдачэнка А.А. прыняла ўдзел у 11-й Міністэрскай канферэнцыі СГА ў Буэнас-Айрэсе. У сваім выступленні падчас пленарнай сесіі Канферэнцыі Еўдачэнка А.А. пацвердзіў імкненне Беларусі стаць паўнапраўным членам арганізацыі і праінфармаваў аб кроках у гэтым напрамку, што робяцца ўрадам Беларусі.

15 мая 2020 г. Беларусь прыняла ўдзел у сесіі Генеральнай рады СГА, прысвечанай дзеянням краін падчас пандэміі. У ходзе пасяджэння Пастпрэд Беларусі ў Жэневе Амбразевіч Ю.Г. падкрэсліў, што Беларусь паведаміла СГА аб прынятых на фоне пандэміі нацыянальных гандлёвых мерах і салідарна з меркаваннем большасці членаў СГА, што такія меры павінны быць абгрунтаванымі, прапарцыйнымі, празрыстымі і часовымі і не павінны ствараць дадатковых бар'ераў у міжнародным гандлі. Прадстаўнік Беларусі пацвердзіў зацікаўленасць краіны ў больш хуткім афармленні членства ў СГА на ўзаемапрымальных умовах і пацвердзіў гатоўнасць да канструктыўнага ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі па кожным з перагаворных напрамкаў.

Нароўні з членамі СГА Беларусь, як член Еўразійскага эканамічнага саюза, прыняла ўдзел у разглядзе ў рамках пасяджэнняў Камітэта СГА па рэгіянальных гандлёвых пагадненнях у лістападзе 2018 г. і верасні 2019 г. Дагавора аб ЕАЭС і Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-сябрамі , з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, з другога боку, ад 29 мая 2015 г. 27 чэрвеня 2018 г. у ходзе пасяджэння Камітэта СГА па дзяржаўных закупках прынята рашэнне аб прадастаўленні Беларусі статусу наглядальніка ў згаданым Камітэце. Першы намеснікам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Карповіч А.Б. падзякаваў удзельнікам Камітэта за падтрымку і адзначыў, што Беларусі карысны вопыт СГА ў сферы эфектыўнага рэгулявання сектара дзяржаўных закупак і ўкаранення лепшых сусветных практык у гэтай галіне.

Рэспубліка Беларусь стала першай краінай, якая аформіла такі статус да далучэння да СГА і атрымала права ўдзельнічаць у дыскусіях на пляцоўцы Камітэта. 6 сакавіка 2019 г. Сакратарыят СГА распаўсюдзіў апавяшчэнне аб атрыманні Беларусі статусу ўдзельніка Пагаднення СГА па інфармацыйных тэхналогіях. Пасля далучэння да СГА Беларусь стане 83-м удзельнікам Міністэрскай дэкларацыі аб гандлі прадуктамі інфармацыйных тэхналогій і, адпаведна, Камітэта СГА па інфармацыйных тэхналогіях.

З 2018 да 2021 гг. Беларусь выконвала функцыі старшыні нефармальнай Групы краін, якія далучаюцца да СГА. Работа Групы накіравана на павышэнне каардынацыі паміж краінамі, якія далучаюцца, і пашырэнне кантактаў з рознымі падраздзяленнямі Арганізацыі, у тым ліку ў частцы тэхнічнай дапамогі. Дзякуючы працы Групы ўдалося пашырыць пералік даступных для далучаных краін дакументаў СГА па розных тэматыках.

9 чэрвеня 2020 г. адбылася сустрэча Групы з удзелам намесніка Генеральнага дырэктара СГА А.Вулфа і прадстаўнікоў сталіц. А.Вулф запэўніў, што далейшае пашырэнне Арганізацыі прадаўжае заставацца прыярытэтным напрамкам дзейнасці СГА. Пасол па асобых даручэннях МЗС Беларусі — Галоўны перагаворшчык па далучэнні Беларусі да СГА Серпікаў У.М. пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў больш хуткім афармленні членства ў СГА на ўзаемапрымальных умовах. Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Амбразевіч Ю.Г. падкрэсліў важнасць уцягвання краін, якія далучаюцца, у шматбаковае ўзаемадзеянне і стратэгічнае планаванне для барацьбы з наступствамі пандэміі.

У ліпені-жніўні 2020 г. у якасці старшыні Групы Беларусь сумесна з групай краін, якія нядаўна далучыліся да СГА (Групай Артыкула 12), правяла сустрэчы з кандыдатамі на пасаду Генеральнага дырэктара СГА А.Махамед (Кенія), Т.Ульянаўскім (Малдова) і А.А.-Х.Мамдухам (Егіпет), падчас якіх абмеркаваны магчымыя шляхі ўзмацнення ролі Генеральнага дырэктара СГА ў працэсе далучэння да СГА.

12 лістапада 2021 года ў Жэневе пад старшынствам Беларусі адбылася сустрэча Групы з удзелам Генеральнага дырэктара СГА Н. Аконджа-Івеалы, якая праінфармавала дэлегацыі аб ходзе падрыхтоўкі да 12-й Міністэрскай канферэнцыі СГА, дасягненнях і актуальных тэндэнцыях у рабоце Арганізацыі. Генеральны дырэктар СГА запэўніла, што далейшае пашырэнне Арганізацыі прадаўжае заставацца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці СГА і заклікала членаў групы прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне з членамі СГА па ўсіх перагаворных напрамках у рамках працэсу далучэння. Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Амбразевіч Ю.Г. прыцягнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння да праблемы прымянення заходнімі краінамі аднабаковых прымусовых мер, якія не адпавядаюць міжнароднаму праву і падрываюць міжнародную гандлёвую сістэму. Пастаянны прадстаўнік Беларусі звярнуўся да Генеральнага дырэктара СГА з заклікам на ўзроўні Арганізацыі адрэагаваць на гэту негатыўную міжнародную тэндэнцыю, прызнаўшы нелегітымны і шкодны характар ​​санкцыйных мер.

У 2017-2022 гг. больш за 150 беларускіх экспертаў прынялі ўдзел у розных курсах і семінарах па павышэнні кваліфікацыі на базе СГА, Аб'яднанага Венскага інстытута (JVI) і на іншых навучальных пляцоўках. З дапамогай сакратарыята СГА за названы перыяд было праведзена больш за 10 нацыянальных семінараў.

6-7 снежня 2018 г. дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь У.І. Варанецкім па запрашэнні Міжпарламенцкага саюза і Еўрапейскага парламента ўпершыню прыняла ўдзел у штогадовай сесіі Парламенцкай канферэнцыі СГА ў г. Жэневе. У сваім выступленні У.І. Варанецкі звярнуўся да парламенцкіх дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі, з прапановай падтрымаць імкненне Беларусі да ўступлення ў СГА і выказаў спадзяванне, што працэс рэфармавання Арганізацыі не акажа негатыўнага ўплыву на далучэнне да СГА новых краін.

8 кастрычніка 2020 г. у ходзе Грамадскага форуму СГА ў г. Жэневе Пастпрэд Беларусі Амбразевіч Ю.Г. выступіў падчас сесіі «На шляху ў Нур-Султан: Еўразійскі погляд на будучыню шматбаковай гандлёвай сістэмы», падкрэсліўшы зацікаўленасць Беларусі ў далучэнні да СГА, у тым ліку для прасоўвання канцэпцыі інтэграцыі інтэграцый, якая заключаецца ў збліжэнні, гарманізацыі і ўзаемапранікненні рэгіянальных і субрэгіянальных эканамічна. «На палях» форума Амбразевіч Ю.Г. таксама сустрэўся з дэлегацыяй Суда Еўразійскага эканамічнага саюза.

14-17 кастрычніка 2019 г. упершыню адбыўся навучальны візіт групы выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў Жэневу пад кіраўніцтвам прарэктара Праневіч А.А. У рамках візіту былі арганізаваны каля 10 навучальных мерапрыемстваў у СГА, у час якіх удзельнікі змаглі першых рук атрымаць інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці Арганізацыі, прыярытэтах і канкрэтных праектах іх супрацоўніцтва з урадам Беларусі. Асобная ўвага была ўдзелена працэсу далучэння Беларусі да СГА.

27-28 студзеня 2020 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх акадэмічных колаў у Жэневу. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДУ, БДЭУ і БНТУ. Адбыліся сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі СГА, якія праінфармавалі ўдзельнікаў аб асноўных напрамках дзейнасці арганізацый, сучасных тэндэнцыях развіцця міжнароднага гандлю, глабалізацыі, рэгіянальных гандлёвых пагадненняў і аб працэсе рэформы СГА, а таксама аб ходзе перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці