Аб выступленні Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Юрыя Амбразевіча на 112-й сесіі Савета МАМ
30.11.2021 г.З 29 лістапада па 1 снежня ў Жэневе праходзіць 112-я сесія Савета Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). 30 лістапада ў рамках агульнай дыскусіі сесіі адбылося выступленне кіраўніка нацыянальнай дэлегацыі – Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча.
У сувязі з 70-годдзем Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Пастаянны прадстаўнік Беларусі вітаў дзейнасць Арганізацыі на працягу сямі дзесяцігоддзяў па прасоўванні ўпарадкаванай, рэгулярнай і бяспечнай міграцыі ў свеце. Юрый Амбразевіч сфакусаваў асаблівую ўвагу ў выступленні на сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з суседнімі краінамі з Еўрапейскага Саюза. У прыватнасці, ён адзначыў неабходнасць вырашэння міграцыйнага крызісу праз супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў, а не палітызацыю праблемы, і выказаў гатоўнасць Беларусі да такога супрацоўніцтва. Пастаянны прадстаўнік Беларусі прывітаў актыўнае падключэнне Міжнароднай арганізацыі па міграцыі да вырашэння крызісу.
