:

Л.Бельская заклікала спецдакладчыка СПЧ рэагаваць на дыскрымінацыю беларусаў у краінах ЕС і дабівацца аднаўлення іх правоў

05.07.2022 г.

5 ліпеня 2022 года падчас 50-й сесіі Савета па правах чалавека Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская прыняла ўдзел дыскусіі са спецыяльным дакладчыкам па сучасных формах расізму.

Беларускі дыпламат прыцягнула ўвагу да маштабнай дыскрымінацыі ў краінах ЕС рускамоўных грамадзян, уключаючы беларусаў, у розных сферах жыццядзейнасці — у перамяшчэнні, адукацыі, культуры, спорце, ахове здароўя, фінансах. Яна адзначыла, што заахвочванне русафобіі і санкцыйная апантанасць заходніх палітыкаў садзейнічаюць распальванню міжцывілізацыйнага канфлікту ў Еўропе.

Л.Бельская звярнула ўвагу спецдакладчыка на тое, што ў шэрагу заходніх і іншых краін названыя працэсы развіваюцца пры небяспечным заахвочванні на дзяржаўным узроўні дзейнасці ваенізаваных груп, якія прапаведуюць міжнацыянальную і расавую нянавісць, ідэалогію неанацызму.

Беларусь заклікала спецдакладчыка аб’ектыўна і непрадузята ацэньваць гэтыя працэсы і самым рашучым чынам рэагаваць на факты дыскрымінацыі беларусаў і рускіх, дабівацца аднаўлення іх правоў.

Беларуская дэлегацыя запрасіла Савет азнаёміцца з чарговым дакладам МЗС Беларусі па найбольш рэзанансных выпадках парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету, які быў апублікаваны 4 ліпеня 2022 г.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці