:

Аб галасаванні па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

15.02.2024 г.

25 лютага 2024 г. у адзіны дзень галасавання ў Рэспубліцы Беларусь адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2024 г. № 2 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян» грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права, пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, аформілі выезд на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь i не маюць рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права прыняць удзел у галасаванні па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на ўчастку для галасавання № 248 па адрасе: г. Мiнск, вул. Свярдлова, д. 30, ДУА «Гімназія №75 імя П.В. Масленікава».

Для атрымання бюлетэня для галасавання можа быць прад'яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці