:

Аб выступе Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея на 15-й Канферэнцыі ЮНКТАД

06.10.2021 г.

6 кастрычніка 2021 года Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей выступіў на 15-й Канферэнцыі ЮНКТАД, якая прайшла ў віртуальным фармаце.

Уладзімір Макей адзначыў, што пандэмія COVID-19 знізіла тэмпы росту сусветнай эканомікі і міжнароднага гандлю, выявіла ўразлівасць вытворча-збытавых ланцугоў, замарудзіла дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця. Тым не менш, сёння ўзровень прагрэсу Беларусі па дасягненню МУР складае амаль 80%.

Было адзначана, што ў рэйтынгу Мэтаў ўстойлівага развіцця Беларусі належыць 24-е месца. У Індэксе чалавечага развіцця Беларусь заняла 53-е месца, знаходзячыся ў катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця.

Беларускі Міністр праінфармаваў Канферэнцыю, што Беларусь выступае за ўсталяванне кантактаў і абмен найлепшымі практыкамі паміж рознымі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі ў мэтах дасягнення МУР і процідзеяння пандэміі COVID-19. Інтэграцыйная тэма павінна стаць важным напрамкам у дзейнасці ЮНКТАД як новае вымярэнне шматбаковасці у міжнародным парадку дня.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што негатыўная тэндэнцыя агрэсіўнага прымянення заходнімі краінамі аднабаковых прымусовых мер у дачыненні да іншых суверэнных дзяржаў ідзе насуперак з палажэннямі Статута ААН і супярэчыць шэрагу міжнародных абавязацельстваў. Больш за тое, такія неправамерныя дзеянні абмяжоўваюць магчымасці дзяржаў, якія знаходзяцца пад санкцыйным ціскам, ва ўстойлівым развіцці, парушаюць эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян гэтых дзяржаў.

Міністр выказаў перакананасць, што вынікам работы Канферэнцыі ЮНКТАД-15 павінна стаць актуалізацыя мандату арганізацыі, сканцэнтраванага на аб'яднаўчым глабальным парадку дня і нацэленага на дасягненне канкрэтных практычных вынікаў, якія палепшаць дабрабыт людзей.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці