:

Сусветная гандлёвая арганізацыя

Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) – міжнародная арганізацыя, якая рэгулюе шматбаковы гандаль таварамі, паслугамі і правамі на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці на аснове пакета пагадненняў Уругвайскага раўнда. Дзейнасць будуецца на прынцыпах рэжыму найбольшага спрыяння, нацыянальнага рэжыму, узаемнасці ўступак і празрыстасці гандлёвай палітыкі. Рашэнні прымаюцца метадам кансэнсусу; галасаванне кваліфікаванай большасцю прадугледжана дэ-юрэ, але на практыцы не ўжываецца.

Вышэйшым органам з’яўляецца Міністэрская канферэнцыя, якая склікаецца, як правіла, раз на два гады. Бягучую працу паміж канферэнцыямі вядзе Генеральны савет (у складзе паслоў і кіраўнікоў дэлегацый), які дзейнічае таксама як Орган па вырашэнні спрэчак і Орган па аглядзе гандлёвай палітыкі. Адміністрацыйнае забеспячэнне ажыццяўляе Сакратарыят на чале з Генеральным дырэктарам.

Беларусь вядзе перамовы аб далучэнні да СГА больш за 30 гадоў: Рабочая група заснавана 27 кастрычніка 1993 г. (першапачаткова ў рамках ГАТТ), Беларусь мае статус назіральніка. У 2016 г. быў забяспечаны пераход да праекта Даклада Рабочай групы і выхад на фінальную стадыю перамоў. Перамовы вяліся па трох напрамках: прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з правіламі СГА, доступ на рынкі тавараў і паслуг, дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі.

У 2022 годзе ва ўмовах высокай палітызацыі працы міжнародных арганізацый працэс беларускага далучэння быў «замарожаны».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці