ЮНЭЙДС
Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДЗ) з'яўляецца сумеснай праграмай сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая каардынуе міжнародныя намаганні па супрацьдзеянні распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.
Асноўная дзейнасць ЮНЭЙДЗ накіравана на падтрымку дзяржаў у рэалізацыі эфектыўных мер прафілактыкі ВІЧ, забеспячэнні доступу да лячэння і дагляду, зніжэнні ўзроўню стыгмы і дыскрымінацыі, а таксама дасягненні мэт па спыненні эпідэміі СНІД як пагрозы грамадскай ахове здароўя.
Да асноўных напрамкаў дзейнасці ЮНЭЙДЗ адносяцца:
• аказанне дзяржавам тэхнічнай і экспертнай падтрымкі ў разпрацоўцы і рэалізацыі нацыянальных праграм супрацьдзеяння ВІЧ-інфекцыі;
• садзейнічанне пашырэнню доступу да прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і медыцынскай дапамогі людзям, якія жывуць з ВІЧ;
• збор і аналіз дадзеных аб распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі, рыхтаванне аналітычных матэрыялаў і рэкамендацый.
Кіруючым органам ЮНЭЙДЗ з'яўляецца Праграмная каардынацыйная рада (ПКС). Савет складаецца з 22 дзяржаў з правам голасу, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый-сузаснавальнікаў ЮНЭЙДЗ і шэрагу профільных НДА ў якасці назіральнікаў.
Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з ЮНЭЙДЗ па пытыннях рэалізацыі нацыянальных падыходаў па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі, а таксама ўдасканаленні сістэмы аказання дапамогі людзям, якія жывуць з ВІЧ.
Узаемадзеянне ажыццяўляецца пры каардынацыі дзяржаўных органаў, перш за ўсё Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ва ўзаемадзеянні з установамі сістэмы ААН і іншымі зацікаўленымі бакамі.
У межах супрацоўніцтва з ЮНЭЙДЗ Беларусь атрымлівае экспертную і інфармацыйна-метадычную падтрымку, удзельнічае ў міжнародным абмене вопытам і выкарыстоўвае рэкамендацыі Арганізацыі пры ўдасканаленні нацыянальных механізмаў супрацьдзеяння ВІЧ-інфекцыі.
Асноўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння з'яўляюцца:
• удасканаленне прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі;
• развіццё сістэмы тэсціравання і кансультавання па пытаннях ВІЧ;
• павышэнне даступнасці антырэтравіруснай тэрапіі і медыцынскага суправаджэння.
Рэспубліка Беларусь абіралася ў склад ПКС ЮНЭЙДЗ у якасці прадстаўніка рэгіянальнай групы дзяржаў ад Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў 2017-2019 гг., 2020-2022 гг. і 2023-2025 гг.
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь бралі ўдзел у чарговых і спецыяльных сесіях ПКС, якія разглядалі пытанні стратэгічнага планавання, фінансавання і ацэнкі дзейнасці ЮНЭЙДЗ.
Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЭЙДЗ садзейнічае прымяненню міжнароднага вопыту ў галіне прафілактыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі, развіццю нацыянальнай сістэмы процідзеяння эпідэміі і дасягненню мэт глабальнай стратэгіі па барацьбе з ВІЧ/СНІДам.