Міжпарламенцкі саюз
Міжпарламенцкі саюз (МПС) – міжнародная міжпарламенцкая арганізацыя, створаная ў 1889 годзе ў мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж парламентамі дзяржаў.
У адпаведнасці са Статутам МПС членам арганізацыі з'яўляецца парламент суверэннай дзяржавы.
Асноўнымі органамі МПС з'яўляюцца Асамблея, Кіраўнічая рада і Выканаўчы камітэт.
Дзейнасць арганізацыі ажыццяўляецца праз пастаянныя камітэты:
• Пастаянны камітэт па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі
• Пастаянны камітэт па ўстойлівым развіцці
• Пастаянны камітэт па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека
• Пастаянны камітэт па справах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Акрамя пастаянных камітэтаў, у структуры МПС дзейнічаюць спецыялізаваныя органы, у тым ліку:
• Камітэт па правах чалавека парламентарыяў
• Камітэт па пытаннях Блізкага Усходу
• Камітэт па садзейнічанні захаванню міжнароднага гуманітарнага права
• Камітэт па ахове здароўя
• Форум жанчын-парламентарыяў
• Форум маладых парламентарыяў
• Рабочая група па навуцы і тэхналогіях
• Група па гендэрным партнёрстве
• Падкамітэт па фінансах
• Рабочая група па транспарэнтнасці, падсправаздачнасці і адкрытасці.
Удзел Рэспублікі Беларусь у дзейнасці МПС накіраваны на:
развіццё міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва; прасоўванне нацыянальных інтарэсаў; удзел у вырашэнні глабальных праблем міру і бяспекі; умацаванне ролі парламенцкай дыпламатыі; абмен заканадаўчым вопытам і ўмацаванне супрацоўніцтваз парламентамі дзяржаў-членаў МПС; развіццё двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне палітычных і гандлёва-эканамічных сувязей.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Міжпарламенцкага саюза з 1995 года.