Міжнародны саюз электрасувязі
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) створаны ў 1865 годзе і з'яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй сістэмы ААН і вядучай установай ААН у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Першапачаткова з'яўляючыся арганізацыяй, заснаванай на партнёрстве дзяржаўнага і прыватнага сектараў, МСЭ ў цяперашні час налічвае ў сваім складзе 194 краіны і больш за 1000 струтур прыватнага сектара і акадэмічных арганізацый. Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам МСЭ з 1947 года.
Беларусь прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях экспертных і кіруючых органаў МСЭ. Супрацоўніцтва з арганізацыяй дазваляе выкарыстоўваць вынікі дзейнасці МСЭ і распрацоўкі іншых краін для развіцця галіны электрасувязі, удзельнічаць у планаванні і выпрацоўцы адзінай палітыкі развіцця сродкаў сувязі, прыняцці рашэнняў па допуску на рынак новых тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з МСЭ.