:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 19-й сесіі Міжурадавай групы экспертаў па заканадаўстве і палітыцы ў галіне канкурэнцыі ЮНКТАД

08.07.2021 г.

7-9 ліпеня 2021 г. у г. Жэневе праходзіць 19-я сесія Міжурадавай групы экспертаў па заканадаўстве і палітыцы ў галіне канкурэнцыі ЮНКТАД.


У рабоце сесіі ў віртуальным фармаце прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснікам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іванам Вежнаўцом.

У выступе кіраўніка беларускай дэлегацыі быў адзначаны ўклад ЮНКТАД у развіццё антыманапольнага заканадаўства і правапрымянення канкурэнтных ведамстваў многіх краін, у тым ліку Рэспублікі Беларусь.

Іван Вежнавец праінфармаваў аб дзяржаўнай палітыцы Беларусі ў сферы канкурэнцыі, падзякаваў Сакратарыят ЮНКТАД за падрыхтаваны Агляд беларускага канкурэнтнага заканадаўства, а таксама выказаў падтрымку ініцыятывы аб распрацоўцы сістэматызаваных кіруючых прынцыпаў і рэкамендацый па міжнароднаму супрацоўніцтву пры расследаванні трансгранічных картэляў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці