:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі у спецсесіі ПКС ЮНЭЙДС

26.03.2021 г.

24-25 сакавіка 2021 года дэлегацыя Рэспублікі Беларусь узяла ўдзел у фармаце відэаканферэнцыі ў спецыяльнай сесіі Праграмна-каардынацыйнай рады Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС).

Даведка:Рэспубліка Беларусь выбрана ў склад ПКР, галоўнага кіруючага органа ЮНЭЙДС на другі тэрмін запар на перыяд 2020-2022 гг. Мэтай дзейнасці ЮНЭЙДС з'яўляецца мабілізацыя і каардынацыя дзейнасці структур ААН, а таксама дзяржаў, няўрадавых арганізацый, прыватнага бізнесу і акадэмічных колаў па барацьбе з ВІЧ/СНІД.

Савет зацвердзіў Глабальную стратэгію ЮНЭЙДС па супрацьдзеянні ВІЧ-інфекцыі на перыяд 2021-2026 гг.
Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Жэневе ўзяло актыўны ўдзел у выпрацоўцы кансэнсуснаго рашэння, падтрымаўшы Глабальную стратэгію ЮНЭЙДС.

У ходзе мерапрыемства намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Тарасенка пацвердзіў прыхільнасць Беларусі ў рэалізацыі мэтаў і прыярытэтаў, выкладзеных у Стратэгіі.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя праінфармаваў міжнародную супольнасць аб нацыянальных адказных мерах па барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй ў Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспекана» 2021-2025 гг.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці