:

Аб беларуска-расійскім брыфінгу па Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі

19.02.2025 г.

18 лютага 2025 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь Л.Л. Бельская і Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі Г.М. Гацілаў правялі ў Жэневе сумесны брыфінг для дыпламатычнага корпуса, прысвечаны беларуска-расійскай ініцыятыве распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі.

Дыпламаты Беларусі і Расіі прадставілі ідэю Хартыі як важнейшага дакумента, які закліканы ўмацаваць міжнародную бяспеку і садзейнічаць стварэнню справядлівага мірапарадку, у першую чаргу, на еўразійскай прасторы. Падкрэслілі, што ініцыятыва не накіравана супраць якой-небудзь краіны ці групы краін, а таксама адзначылі важнасць наладжвання дыялогу з усімі патэнцыйнымі яе ўдзельнікамі, уключаючы еўрапейскія дзяржавы.

Пастаянны прадстаўнік Расіі звярнуў увагу на перспектывы фарміравання новай еўразійскай архітэктуры бяспекі, адным з ключавых прынцыпаў якой павінна быць выкараненне прычын канфліктаў. Неабходна генерыраваць ідэі, заснаваныя не на праве моцнага, а на раўнапраўнасці і справядлівым балансе інтарэсаў.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі акцэнтавала неабходнасць замацавання ў Хартыі павагі да разнастайнасці і шматпалярнасці як найважнейшых характарыстык сучаснай карціны свету і дынамічнага еўразійскага рэгіёну, які імкліва развіваецца. Адзначыла важнасць агульнаеўразійскага інклюзіўнага працэсу па распрацоўцы дакумента, у ходзе якога ўсё большая колькасць краін маглі б падтрымаць ідэю Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі.

Беларуска-расійская ініцыятыва выклікала актыўную цікавасць ва ўдзельнікаў брыфінгу, якія прадстаўлялі шэраг інтэграцыйных структур ў Еўразіі і за яе межамі, ў тым ліку СНД, ЕАЭС, Еўрасаюз, ШАС, БРІКС, АСЕАН і інш.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці