:

Аб 9-й Агляднай канферэнцыі КБТЗ

28.11.2022 г.

28 лістапада 2022 года ў Жэневе пачала сваю працу 9-я Аглядная канферэнцыя Канвенцыі аб забароне біялагічнай
і таксіннай зброі (КБТЗ).

У ходзе агульных дэбатаў Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Ларыса Бельская агучыла сумесную заяву міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц Арганізацыі Дагавора калектыўнай бяспекі.

У заяве падкрэслена неабходнасць умацавання КБТЗ, стварэння эфектыўнага механізму праверкі выконвання Канвенцыі, прыцягнута ўвага да ініцыятыў па стварэнні ў яе рамках мабільных медыка-біялагічных атрадаў, а таксама Навукова-кансультатыўнага камітэта для аналізу дасягненняў навукі і тэхнікі, якія маюць дачыненне да КБТЗ. Адзначана важнасць удасканалення мер даверу паміж дзяржавамі-членамі Канвенцыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці