Аб сустрэчы Пастпрэда Л.Бельскай са Спецпрадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытаннях зніжэння рызыкі бедстваў
23.01.2026 г.23 студзеня 2026 г. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская сустрэлася са Спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытаннях зніжэння рызыкі бедстваў Камалам Кішорам.

Спецпрадстаўніку перададзена запрашэнне наведаць Беларусь і ўзяць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 40-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы.
Суразмоўцы абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і намецілі планы далейшага ўзаемадзеяння.