:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Юрыя Амбразевіча ў Рэгіянальным форуме ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці

14.03.2024 г.

13 сакавіка 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч выступіў у Жэневе (Швейцарыя) у штаб-кватэры еўрапейскага аддзялення ААН на сегменце высокага ўзроўню Рэгіянальнага еўрапейскага форуму па ўстойлівым развіцці. У выступленні дадзена ацэнка сучасным тэндэнцыям у рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Еўропе, абазначаны стрымальныя фактары, прадстаўлены беларускі вопыт і прапановы па ўзмацненню сумесных намаганняў для дасягнення пастаўленых МУР.

На палях форуму Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з Выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Таццянай Моўчан. Абмеркавана бягучае ўзаемадзеянне Урада Беларусі з сакратарыятам ЕЭК ААН. Намеснік Міністра падкрэсліў прыхільнасць да унікальнага для Еўропы аб’яднаўчага мандата ЕЭК ААН. Суразмоўцы выказалі ўпэўненасць у важнасці захавання ва ўмовах палітычных рознагалоссяў галіновага прафесійнага ўзаемадзеяння на экспертным узроўні паміж усімі дзяржавамі Еўропы, Цэнтральнай Азіі, ЗША, Канадай і Ізраілем у мэтах забеспячэння паўсядзённага функцыянавання ўзаемазвязаных сістэм у эканоміцы, транспарце, экалогіі, мытні, статыстыцы і іншых сферах сацыяльна-эканамічнага жыцця.

Намеснік Міністра правёў сустрэчы з памочнікам Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Раўфам Мазу і намеснікам Генеральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Ірэнай Ваячковай-Саларана. На сустрэчах былі абмеркаваны бягучае супрацоўніцтва, перспектыўныя праекты, якія цікавяць беларускі бок.

Кіраўніцтву УВКБ ААН і МАМ даведзена аб’ектыўная інфармацыя аб нацыянальных намаганнях Беларусі па процідзеянні нелегальнай міграцыі. Удзельнікі сустрэч пагадзіліся з выключнай важнасцю міжнароднага супрацоўніцтва для поспеху ў супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі. Была падкрэслена агульная цікавасць і гатоўнасць да больш актыўнага рэгіянальнага і двухбаковага супрацоўніцтва па гэтай праблематыцы.

Прадстаўнікі МАМ і УВКБ былі таксама праінфармаваны аб працяглай практыцы гвалтоўнага выправаджэння на тэрыторыю Беларусі нелегальных мігрантаў уладамі Польшчы, Літвы і Латвіі, якое суправаджаецца смерцямі, раненнямі і жорсткім абыходжаннем з замежнікамі, якія спрабуюць патрапіць на тэрыторыю дзяржаў Еўрапейскага саюза.

У гэты ж дзень намеснік Міністра правёў сустрэчу з намеснікам Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Надай Аль-Нашыф. Адбыўся крытычны абмен думкамі аб ролі і месцы канцэпцыі правоў чалавека ў дзяржаўным развіцці. Субяседніца была праінфармавана аб рэалізацыі Рэспублікай Беларусь нацыянальных абавязацельстваў у сферы міжнароднай справаздачнасці, якая вынікае з падпісаных ёю міжнародных дагавораў у сферы правоў чалавека, аб адсутнасці якіх-небудзь запазычанасцей.

Намеснік Міністра падкрэсліў нацэленасць Беларусі на актыўнае ўключэнне ў працэсы кіравання міжнародным вымярэннем тэмы правоў чалавека, арыентуючыся на нацыянальныя падыходы, сутнасць якіх у камплементарнасці міжнароднага супрацоўніцтва ў адносінах да нацыянальных намаганняў і адказнасці, у рэалізацыі такога супрацоўніцтва выключна на прынцыпах неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, вяршэнства нацыянальнага суверэнітэту, узаемнай павагі і раўнапраўя дзяржаў.

У адрас УВКПЧ перададзена дэталёвая інфармацыя аб практыцы гвалтоўных дзеянняў Польшчы, Літвы і Латвіі, якія вядуць да смерцяў і калецтваў замежных мігрантаў. Намеснік Міністра падкрэсліў, што пытанні захавання правоў трэціх грамадзян не могуць разглядацца як унутраная справа асобнай дзяржавы і заўсёды маюць міжнароднае вымярэнне. Менавіта таму падобныя дзеянні ў адносінах да мігрантаў з замежных дзяржаў складаюць прамое парушэнне правоў чалавека і патрабуюць пільнай увагі міжнароднай супольнасці.

Намеснік Міністра таксама сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі Петэрам Штараем. Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці