:

Аб выступленні Л.Бельскай на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі ААН па раззбраенні

25.05.2023 г.

25 мая 2023 года Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская выступіла на тэматычным пленарным пасяджэнні Канферэнцыі па раззбраенні, прысвечаным новым відам зброі масавага знішчэння.

Беларускі дыпламат засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння на пагрозе зламыснага выкарыстання новых дасягненняў у галіне навукі і тэхналогій. Была адноўлена прапанова Беларусі Канферэнцыі ініцыяваць падрыхтоўку пад эгідай Генеральнага сакратара ААН комплекснага даклада аб сучасных рызыках і выкліках, якія ўплываюць на міжнародную бяспеку і нераспаўсюджванне, а  таксама мерах па супрацьдзеянні гэтай пагрозе.

Л.Бельская таксама праінфармавала аб намеры Рэспублікі Беларусь унесці на разгдяд 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН праект рэзалюцыі аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці