:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэневе Л.Бельскай з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Т.Моўчан

15.09.2023 г.

14 верасня 2023 г. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская сустрэлася з Выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН Т.Моўчан, якая ўступіла на пасаду 1 верасня гэтага года.

Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва па лініі Беларусь – ЕЭК ААН.

Л.Бельская пацвердзіла зацікаўленасць Беларусі ў развіцці канструктыўнага ўзаемадзеяння з ЕЭК ААН і запэўніла Т.Моўчан у падтрымцы намаганняў Выканаўчага сакратара, накіраваных на непалітызаванае ажыццяўленне мандата Камісіі і ўлік інтарэсаў усіх без выключэння дзяржаў-членаў ЕЭК АА.

Даведачна. У регіён ЕЭК ААН уваходзяць краіны Еўропы, Цэнтральнай Азіі, а таксама ЗША, Канада і Ізраіль.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці