Аб сустрэчах намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў рамках візіту ў Жэневу
15.03.2024 г.14 сакавіка 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з Генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Жэневе, Генеральным сакратаром Канферэнцыі па раззбраенні і асабістым прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН Таццянай Валавой.
Падчас размовы Юрый Амбразевіч і Таццяна Валавая пацвердзілі перакананасць у неабходнасці супрацьдзеяння працэсам дэградацыі сістэмы міжнароднай бяспекі праз умацаванне шматбаковых інстытутаў і перагаворных пляцовак. Беларускі дыпламат акцэнтаваў увагу на асаблівай важнасці больш хуткага ўзгаднення правядзення глабальнага дыялога па бяспецы ў духу Сан-Францыска, прапанаванага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.Намеснік Міністра праінфармаваў субяседніцу аб выніках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па пытаннях еўразійскай бяспекі, якая прайшла з Мінска ў кастрычніку 2023 г.
Маладзёжная і дзіцячая тэматыка ў міжнародным супрацоўніцтве стала галоўным фокусам сустрэч і мерапрыемстваў намесніка Міністра ў Жэневе 14 сакавіка. Юрый Амбразевіч прадставіў нацыянальны вопыт уцягвання моладзі ў дзяржаўнае будаўніцтва і грамадскае развіццё на арганізаваным беларускай дыпмісіяй пры ААН у Жэневе спецыяльным тэматычным мерапрыемстве “Моладзь як рухаючая сіла ўстойлівых рашэнняў для лепшай будучыні”.
Дыскусія праведзена ў партнёрстве з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН і стала ўкладам Беларусі ў рэгіянальныя намаганні па дасягненні МУР у Еўропе. Удзельнікі мерапрыемства з розных краін і прадстаўнікі ААН абмяняліся вопытам уцягвання моладзі ў рэалізацыю Парадаку дня — 2030 на нацыянальным узроўні, прадставілі ідэі і планы, як зрабіць гэты працэс больш дзейсным.
Намеснік Міністра правёў сустрэчу з Рэгіянальным дырэктарам па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэджынай Дэ Дамінічыс.
Былі разгледжаны актуальныя і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Урада і ЮНІСЕФ у галіне адукацыі, сацыяльнай абароны, а таксама барацьбы са злачынствамі супраць дзяцей, у тым ліку ў лічбавай прасторы (Інтэрнэце).
Была прыцягнута ўвага Рэгіянальнага дырэктара ЮНІСЕФ да сістэмных намаганняў Урада па вырашэнні праблем, з якімі сутыкаецца Беларусь пры забеспячэнні правоў дзіцяці, задавальненні спецыяльных патрэбнасцей дзяцей у складаных жыццёвых сітуацыях, дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і з рэдкімі захворваннямі. Абмеркаваны магчымасці ЮНІСЕФ па дадатковай падтрымцы нацыянальных намаганняў.
Пытанні супрацоўніцтва ў сферы абароны і заахвочвання правоў дзяцей таксама абмяркоўваліся ў ходзе праведзеных у гэты ж дзень сустрэч намесніка Міністра са спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытанню аб насіллі ў адносінах да дзяцей Наджат Маалай Мджыд і са спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытанню аб дзецях і ўзброеных канфліктах Вірджыніяй Гамбай.