:

Аб выступленні Л.Бельскай па санкцыйнай праблематыцы

07.06.2023 г.

Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская выступіла падчас пасяджэння Органа па аглядзе гандлёвай палітыкі СГА, прысвечанага разгляду гандлёвай палітыкі Еўрапейскага Саюза.

Беларускі дыпламат прыцягнула ўвагу членаў СГА да неправамернага выкарыстання Еўрапейскім Саюзам аднабаковых абмежавальных мер, якія наносяць шкоду міжнароднаму гандлю і з'яўляюцца пагрозай сусветнай харчовай бяспецы. Сапраўднымі ахвярамі такіх мер становяцца людзі ва ўсім свеце, асабліва ў развіваючыхся краінах, паколькі санкцыі цягнуць за сабой рост цэн на прадукты харчавання, энергію і кошт жыцця.

Асабліва была падкрэслена непрымальнасць прымянення санкцый на ўгнаенні і харчовыя тавары ва ўмовах пагрозы крызісу глабальнага голаду.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці