:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі

22.04.2021 г.

20 красавіка 2021 г. у рамках візіту ў Швейцарыю Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сегменце высокага ўзроўню 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН у якасці кіраўніка дэлегацыі краіны-старшыні ў 2019-2021 гадах.

 

 

У сваім выступленні У.Макей адзначыў, што пандэмія COVID-19 актывізавала попыт дзяржаў на ўмацаванне суседскіх і рэгіянальных сувязяў як рэакцыі на пагрозу разбурэння глабальных кааперацыйных ланцужкоў. У гэтым кантэксце Міністр падкрэсліў, што ЕЭК ААН з'яўляецца адзінай дзеючай пляцоўкай па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая аб'ядноўвае ўсе дзяржавы пан'еўрапейскага рэгіёну ад Ванкувера да Уладзівастока на раўнапраўнай аснове.

Міністр заклікаў дзяржавы-члены працягнуць умацоўваць практычнае галіновае супрацоўніцтва ў Еўропе і яго вельмі важны інструмент у асобе ЕЭК ААН, у тым ліку па напрамках эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю, з асаблівым акцэнтам на пытанні інавацый, доступу на рынкі, спрашчэння гандлёвых працэдур, стандартызацыі і дзяржаўна- прыватнага партнёрства. У рамках галіновай тэмы сесіі ЕЭК ААН Міністр праінфармаваў удзельнікаў аб узятых Беларуссю добраахвотных абавязацельствах па ўкараненні ў краіне эканомікі замкнёнага цыклу (цыркулярнай эканомікі) і ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Падчас другога дня візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Швейцарыю адбылася сустрэча У.Макея з Генеральным дырэктарам СГА Нгозі Оканджа-Івеалай, падчас якой пацвердзіў цвёрды намер Беларусі працягнуць працу па завяршэнні перамоваў па далучэнні да СГ А.У. Макей праінфармаваў суразмоўніцу аб правадзімай Урадам Беларусі рабоце на гэтым напрамку і аб бягучым стане перамоўнага працэсу з ключавымі краінамі-членамі СГА. Адзначана, што Беларусь з'яўляецца самай буйной эканомікай сярод краін, якія знаходзяцца на прасунутай стадыі перамоваў, і яе найхутчэйшае далучэнне адпавядае інтарэсам як Беларусі, так і ўсіх членаў СГА.

Са свайго боку Генеральны дырэктар СГА падзякавала за прадстаўленую інфармацыю і заявіла аб важнасці далейшага пашырэння Арганізацыі. Яна падтрымала імкненне Беларусі ўступіць у СГА і пацвердзіла гатоўнасць Сакратарыята СГА і далей аказваць неабходнае для гэтага садзейнічанне. Бакі абмяняліся думкамі па тэме прасоўвання дыялогу па рэформе СГА і падрыхтоўцы да 12-й Міністэрскай канферэнцыі СГА ў лістападзе-снежні 2021 года. У.Макей паведаміў аб зацікаўленасці Беларусі ва ўдзеле ў якасці назіральніка ў перамовах па выпрацоўцы новых міжнародных правілаў у галіне электроннай камерцыі, спрашчэння інвестыцыйных працэдур, падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Адзначана, што дадзеныя напрамкі сугучны прыярытэтам работы Урада Беларусі.

У.Макей правёў таксама сустрэчу з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Вольгай Алгаеравай. Выканаўчы сакратар высока ацаніла намаганні Беларусі ў якасці старшыні ЕЭК ААН у перыяд 2019-2021 гг. па ўмацаванні патэнцыялу Камісіі, павышэнню эфектыўнасці і практычнай аддачы яе працы. Міністр падкрэсліў высокую запатрабаванасць у Беларусі практычнага міжурадавага супрацоўніцтва на платформе ЕЭК ААН, а таксама важнасць тэхнічнага садзейнічання Беларусі па лініі ЕЭК ААН у сферах інавацый, экалогіі, жыллёва-камунальнай палітыкі, пытаннях старэння насельніцтва, развіцця інстытута дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Дасягнута дамоўленасць аб аказанні ЕЭК ААН тэхнічнага садзейнічання нашай краіне па пытаннях фарміравання і ўдасканалення нацыянальных праграм эканомікі замкнёнага цыклу.

У.Макей правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, Генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Жэневе, асабістым прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН пры Канферэнцыі па раззбраенні Таццянай Валавой. Т.Валавая падтрымала сумесную ініцыятыву Беларусі і Барбадоса аб правядзенні ў канцы траўня 2021 года міжнароднай онлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню па тэматыцы гарызантальнага ўзаемадзеяння рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў. У фокусе мерапрыемства будзе пазітыўны вопыт макрорэгіёнаў у садзейнічанні іх краінам у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. Генеральны дырэктар Аддзялення ААН у Жэневе высока ацаніла ўклад Беларусі ў рэгіянальную і глабальную бяспеку, у тым ліку актыўную пазіцыю па ажыўленні дзейнасці Канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе. Адзначана важнасць процідзеяння працэсам дэградацыі сістэмы міжнароднай бяспекі праз умацаванне шматбаковых інстытутаў. Напрыканцы размовы была асобна закранута тэма ўстойлівага развіцця.

Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што Урад надае вялікае значэнне рабоце па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця, сведчаннем чаму служыць высокае 18-е месца Беларусі ў рэйтынгу ААН па МУР. Ён праінфармаваў аб функцыянаванні нацыянальнага механізму па Мэтам устойлівага развіцця. Таццяна Валавая вітала намаганні Рэспублікі Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці