:

Аб 152-й сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ

31.01.2023 г.

У Жэневе праходзіць 152-я сесія Выканаўчага камітэта СААЗ, у якой прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра аховы здароўя — Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Тарасенкам.

Беларусь была абрана членам Выканкама СААЗ у маі 2021 г. на перыяд 2021 – 2024 гг.

Парадак дня сесіі ўключае цэлы шэраг важных пытанняў, сярод якіх: прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, інфекцыйны кантроль, ліквідацыя менінгіту, рэабілітацыя, стандартызацыя наменклатуры медыцынскіх вырабаў і інш.

У сваім выступленні А.Тарасенка падкрэсліў: «У сучасным турбулентным свеце тэма грамадскай аховы здароўя асабліва актуальная. Выклікі, якія ўзнікаюць у галіне аховы здароўя, толькі абвастраюць негатыўныя тэндэнцыі ў глабальнай палітыцы і ўскладняюць працэсы ўстойлівага развіцця. І тут важна аб'яднанне намаганняў як на глабальным, так і на рэгіянальным узроўнях».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці