:

Аб выніках першага дня візіту Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Швейцарскую Канфедэрацыю

22.04.2021 г.

19 красавіка 2021 г. у рамках рабочага візіту ў Швейцарскую Канфедэрацыю Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў перамовы з кіраўніцтвам шэрага міжнародных арганізацый. На сустрэчы з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдросам Адханомам Габрэйесусам адзначаны доўгатэрміновы і праграмны характар супрацоўніцтва Беларусі і СААЗ па шырокаму спектру напрамкаў.

Міністр праінфармаваў суразмоўцы аб падыходах Беларусі да барацьбы з пандэміяй COVID-19, ходзе кампаніі па вакцынацыі, запуску вытворчасці расійскай вакцыны Sputnik-V і планах па вытворчасці вакцыны ўласнай распрацоўкі.

У.Макей падзякаваў Т.А. Габрэйесуса за падтрымку, якая аказваецца СААЗ краіне ў сувязі з пандэміяй, адзначыўшы пастаўкі ў Беларусь сродкаў індывідуальнай абароны, тэст-сістэм і іншага медыцынскага інвентара. Асабліва падкрэслена падтрымка беларускім бокам намаганняў Гендырэктара па ўмацаванні ролі СААЗ у забеспячэнні скаардынаванага адказу міжнароднай супольнасці на патэнцыйныя надзвычайныя сітуацыі ў сферы здароўя, у прыватнасці яго ініцыятывы па распрацоўцы Канвенцыі аб пандэмічнай гатоўнасці і мерам рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў галіне аховы здароўя.

Т.А. Габрэйесус, са свайго боку, пацвердзіў гатоўнасць Арганізацыі працягнуць аказанне Беларусі тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі ў барацьбе з COVID-19, у тым ліку ў працэсе наладжвання вытворчасці вакцыны. Падкрэслена, што СААЗ зацікаўлены ва ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу Беларусі ў вытворчасці вакцын і магчымасцях сумеснага выкарыстання канчатковых прадуктаў у перспектыве.

Падчас сустрэчы з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Танам беларускім бокам перададзены інструмент аб далучэнні Беларусі да Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў.

Да даведкі: Далучэнне да трэцяй міжнароднай сістэмы рэгістрацыі правоў інтэлектуальнай уласнасці накіравана на паляпшэнне бізнес-клімату Беларусі, садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных прадуктаў беларускімі кампаніямі, а таксама на павышэнне прывабнасці краіны для замежных інвестараў.

Дасягнута дамоўленасць аб завяршэнні САІУ ў 2021 годзе даследавання па тэме развіцця ў Беларусі цэнтраў інавацыйнага асяроддзя і ўдзелу беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у міжнародных ланцужках фарміравання інавацыйнай прадукцыі.

Адбылася таксама сустрэча Міністра замежных спраў У.Макея з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Міністр падкрэсліў стратэгічную прыхільнасць Беларусі асноватворным прынцыпам міжнароднага права, замацаваным у Статуце ААН, і міжнародным дамоўленасцям дзяржавы ў сферы правоў чалавека. У.Макей інфармаваў суразмоўніцу аб нацыянальным кантэксце пошуку агульнадзяржаўнага балансу інтарэсаў у цесна перасякальных сферах нацыянальнай бяспекі, устойлівага развіцця і правоў чалавека. Вярхоўны Камісар была азнаёмлена з ацэнкамі сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і перспектыўнымі планамі кіраўніцтва краіны па ўдасканаленні палітычнай сістэмы шляхам канстытуцыйнай рэформы. Вярхоўны камісар М.Бачэлет выклала падыходы свайго офіса па пытаннях супрацоўніцтва з нашай краінай і заклікала Урад Беларусі скарыстацца экспертызай УВКПЧ у мэтах развіцця палітычнай сістэмы ў частцы, якая датычыцца сферы правоў чалавека.

Міністр выказаў шкадаванне ў сувязі з палітызацыяй мандата Вярхоўнага Камісара ў святле апошніх рашэнняў Савета ААН па правах чалавека і падкрэсліў, што Беларусь ніколі не пагодзіцца на ўмяшанне ў свае ўнутраныя справы з боку трэціх дзяржаў або міжнародных структур.

Першы дзень візіту Міністра замежных спраў Беларусі ў Жэневу завяршыўся сустрэчай з Прэзідэнтам Міжнароднага Камітэта Чырвонага крыжа Петэрам Маурерам. Суразмоўцы адзначылі актывізацыю двухбаковага ўзаемадзеяння пасля візіту Прэзідэнта МКЧК у Мінск у лістападзе 2017 года і яго сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і выказалі гатоўнасць вывучыць магчымасць пашырэння гуманітарнага супрацоўніцтва ў бліжэйшай перспектыве, уключаючы садзейнічанне Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа. Бакі дасягнулі дамоўленасць аб сумесным прасоўванні ініцыятывы Прэзідэнта МКЧК па барацьбе з пагрозай кібер-нападаў на сістэмы аховы здароўя ў рамках старшынства Беларусі ў СНД ў 2021 годзе.

У.Макей праінфармаваў Прэзідэнта МКЧК пра сітуацыю ў Беларусі, падкрэсліўшы, што ад беларускай дзяржавы ніколі не зыходзіла і не будзе зыходзіць ніякая пагроза суседнім краінам або рэгіёну ў цэлым.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці