:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў мерапрыемствах высокага ўзроўню ў Жэневе

25.02.2025 г.

24 лютага 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў удзел у адкрыцці 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і выступіў у Сегменце высокага ўзроўню СПЧ.

Максім Рыжанкоў прывёў канкрэтныя прыклады высокага ўзроўню захавання ў Беларусі фундаментальных правоў і свабод чалавека і заявіў пра абсурднасць любых сцвярджэнняў аб наяўнасці сур'ёзных пытанняў у краіне ў гэтай сферы. Кіраўнік беларускай дыпламатыі звярнуў увагу на цынічнае маніпуляванне палітыкамі Захаду праваабарончымі механізмамі на фоне ігнаравання імі самімі базавых чалавечых каштоўнасцей, каб дагадзіць палітычным інтарэсам. Міністр звярнуў увагу на імкненне асобных заходніх краін задушыць свабоду інфармацыі і знішчыць любую альтэрнатыўную думку, у тым ліку каб раздзімаць негатыўныя міфы ў дачыненні да Беларусі.

Міністр заклікаў дзяржавы ААН правесці глабальную перазагрузку ў сферы правоў чалавека, на практыцы прызнаць разнастайнасць палітычных сістэм, шляхоў развіцця і культурных каштоўнасцей і вярнуць міжнароднаму супрацоўніцтву на праваабарончым напрамку яго канструктыўны патэнцыял.

Праца Міністра на 58-й сесіі СПЧ працягнулася выступленнем у дыскусіі высокага ўзроўню на тэму «Трыццатая гадавіна Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў». Ён пацвердзіў гатоўнасць Беларусі дзяліцца сваім унікальным вопытам у прасоўванні жанчын у палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферах жыцця. Максім Рыжанкоў адзначыў ключавую ролю Кітайскай Народнай Рэспублікі ва ўзгадненні Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў, якія дазволілі вывесці правы жанчын на якасна новы ўзровень.

На працягу дня Міністр правёў сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-міністра Кыргызстана Эдылем Байсалавым, Міністрам замежных спраў Бахрэйна Абдулаціфам бін Рашыд Аль Заяні, Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хіль Пінта, Міністрам замежных спраў Грузіі Макай Бачарышвілі, Міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы, Міністрам замежных спраў Кубы Бруна Эдуарда Радрыгесам Парылья, Міністрам юстыцыі, прававых і парламенцкіх спраў Зімбабвэ Зіямбі Зіямбі, Прэм’ер-сакратаром Кабінета міністраў Кеніі Мусалія Мудавадзі, намеснікам Міністра замежных спраў Азербайджана Эльнурам Мамедавым, якія прымаюць удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню ў Жэневе.

Падчас кантакту з Міністрам замежных спраў Швейцарыі Ін’яцыа Касісам выказаў удзячнасць за забеспячэнне ўдзелу беларускай дэлегацыі і асабіста Міністра замежных спраў Беларусі ў 58-й сесіі СПЧ ААН. На сустрэчы з Дзяржаўным міністрам па замежных справах і суайчынніках за мяжой Палесціны Варсен Агабекян Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў выказаў гатоўнасць працягваць падтрымку палесцінскага народа, у тым ліку ў абароне яго інтарэсаў на міжнароднай арэне.

Падчас рабочай сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза Міністр Максім Рыжанкоў засяродзіў увагу на знешнепалітычных аспектах прыярытэтаў беларускага старшынства ў ЕАЭС у 2025 годзе. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі наконт практычных сумесных крокаў дзеля павышэння прыкметнасці Саюза ў ААН як рэгіянальнай арганізацыі, што паспяхова і дынамічна развіваецца. Асаблівая ўвага была нададзена правядзенню сёлета Дзён ЕАЭС у Аддзяленні ААН у Жэневе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці