Экстраная дапамога грамадзянам Беларусі
У экстраных выпадках падчас знаходжання на тэрыторыі горада Жэневы грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звяртацца ў Пастаяннае прадстаўніцтва па нумары тэлефона:
+41 78 798 26 50
У экстраных выпадках, якія патрабуюць садзейнічання беларускага консула ў Швейцарыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звязацца з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі па наступных нумарах:
+ 41 31 952 79 14 (дзяжурны), + 41 31 952 76 81 (консульская служба).
Экстранныя службы Швейцарыі:
паліцыя — 117;
пажарная служба — 118;
хуткая медыцынская дапамога — 144;
экстраная дапамога пры аўтамабільных аварыях — 140;
верталётная выратавальная служба — 1414;
адзіная экстраная служба Швейцарыі — 112.
ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Знаходзячыся ў Жэневе з турыстычнымі ці дзелавымі мэтамі, выяўляйце пільнасць і абачлівасць, карэктуйце свае паводзіны ў залежнасці ад навакольнага становішча. Гарантыяй асабістай бяспекі з'яўляецца выкананне заканадаўства Швейцарскай Канфедэрацыі, агульнапрынятых нормаў паводзін і маралі, недапушчэнне кампраметуючых Вас дзеянняў.
Пры знаходжанні ў горадзе варта заўсёды мець пры сабе пасведчанне асобы. Пры выкарыстанні бясплатных праязных білетаў на грамадскі транспарт, што выдаюцца ў гасцініцах, абавязкова наяўнасць у пасажыра дакумента, які сведчыць асобу. Адсутнасць дакумента пры праверцы кантралёрам можа пацягнуць за сабой прывядзенне ў паліцыю.
Найбольш небяспечнымі ў крымінагенным плане з'яўляюцца квартал Жэневы Пакі Навігасьон (Pâquis Navigation) і раён чыгуначнага вакзала Карнавэн (Cornavin), якія ў мэтах бяспекі не рэкамендуецца наведваць у цёмны час сутак.