Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справам бежанцаў
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў створана 14 снежня 1950 г. У 1951 годзе была прынята Канвенцыя ААН, якая тычыцца статусу бежанцаў, i якая стварыла прававую аснову для дапамогі бежанцам; быў таксама прыняты Статут УВКБ ААН, які вызначыў далейшую працу гэтай арганізацыі.
Кіруючым органам УВКБ ААН з'яўляецца Выканаўчы камітэт, які складаецца з 106 дзяржаў-сябраў, якія выбіраюцца Эканамічным і Сацыяльным Саветам ААН (ЭКАСАС). Са студзеня 2016 г. Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў з'яўляецца Філіпа Грандзі (Італія). Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў г.Женеве.
УВКБ ААН каардынуе міжнародныя дзеянні па забеспячэнні ў сусветным маштабе абароны бежанцаў і вырашэння іх праблем, іншых асоб з улікам іх патрэбаў, незалежна ад расы, веравызнання, палітычных перакананняў і полу.
Асноўная мэта УВКБ ААН заключаецца ў забеспячэнні правоў і дабрабыту бежанцаў. УВКБ ААН імкнецца забяспечыць такое становішча, пры якім кожны мог бы ажыццявіць права на прытулак, знаходзіць прытулак у іншай дзяржаве і добраахвотна вяртацца на сваю радзіму. УВКБ ААН імкнецца знайсці доўгатэрміновае ўрэгуляванне сітуацыі з бежанцамі.
Упраўленне працуе ў больш чым 110 краінах свету і аказвае прававую абарону і дапамогу мільёнам бежанцаў, якія вяртаюцца, асобам, перамешчаным унутры краіны, і асобам без грамадзянства.
УВКБ выконвае важную ролю ў рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і ў кантэксце глабальнага пагаднення па бежанцам.
Агульны бюджэт УВКБ ААН на 2020 год перавышае 8 млрд. дол. ЗША.
Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў ажыццяўляецца з 1994 года. У 1995 годзе адкрыта Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Асноўную ўвагу УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь надае аказанні садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання ва ўдасканаленні заканадаўства ў галіне міграцыі і бежанцаў, павышэнні кваліфікацыі кадраў, забеспячэнні прававой і сацыяльнай абароны бежанцаў, спрыяе наладжванню супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб'яднаннямі па пытаннях, звязаных з становішчам бежанцаў.
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў штогод рэалізуе ў Беларусі праекты, якія ў асноўным накіраваны на ўмацаванне нацыянальнай сістэмы прытулку і патэнцыялу лакальнай інтэграцыі.