:

Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе

Ларыса Леанідаўна БЕЛЬСКАЯ 

Пасол, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь
пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе

 

Ларыса Леанідаўна Бельская нарадзілася ў Мінску ў 1963 г. У 1987 годзе скончыла Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1994 г. пасля некалькіх гадоў выкладчыцкай і даследчай работы паступіла на працу ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Цягам сваёй дыпламатычная кар'еры  яна працавала на некалькіх кіруючых пасадах: кіраўнік сакратарыята МЗС (1999-2002 гг.), намеснік кіраўніка дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця (2016 г.), кіраўнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі (2017-2019 гг.), кіраўнік аддзела знешнепалітычнага аналізу галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2021-2022 гг.).

Л.Л. Бельская працавала на розных пасадах у беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтвах за мяжой, у тым ліку ў якасці першага сакратара Пасольства Беларусі ў ЗША (2004–2008 гг.), саветніка Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН (2012–2016 гг.), саветніка–пасланніка Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі (2019-2020 гг.).

На працягу сваёй дыпламатычнай кар'еры Л.Л. Бельская займалася шырокім колам пытанняў шматбаковай дыпламатыі, звязаных, у прыватнасці, з рознымі аспектамі ўстойлівага развіцця і гуманітарнага супрацоўніцтва, гендэрнай роўнасці, правоў дзяцей і сямейнай палітыкі, правоў чалавека і гандлю людзьмі. На 51-й і 52-й сесіях Камісіі ААН па сацыяльным развіцці была абрана намеснікам старшыні КСР.

Яна ўдзельнічала ў рабоце беларускіх дэлегацый на розных шматбаковых форумах, а таксама прымала непасрэдны ўдзел у арганізацыі знакавых нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў па тэматыцы устойлівага развіцця і правоў чалавека, ў тым ліку ў цесным супрацоўніцтве з міжнароднымі партнёрамі, уключаючы краінавую каманду ААН у Беларусі, прадстаўніцтвы ПРААН, ЮНІСЕФ, МАМ і іншых агенцтваў сістэмы ААН.

У лютым 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прызначыў Ларысу Леанідаўну Бельскую Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці