:

Раззбраенне і міжнародная бяспека

Канферэнцыя ААН па раззбраенні.

Канферэнцыя ААН па раззбраенні, створаная ў 1979 годзе, з'яўляецца галоўнай шматбаковай перамоўнай пляцоўкай па распрацоўцы міжнародных дагавораў у галіне раззбраення і нераспаўсюджвання.

У парадку дня Канферэнцыі знаходзяцца наступныя пытанні:

  • спыненне гонкі ядзерных узбраенняў і ядзернае раззбраенне;
  • прадухіленне ядзернай вайны;
  • прадухіленне гонкі ўзбраенняў у космасе;
  • заключэнне эфектыўных міжнародных пагадненняў аб гарантыях дзяржавам, якія не валодаюць ядзернай зброяй, супраць прымянення або пагрозы прымянення ядзернай зброі;
  • новыя тыпы зброі масавай паразы і новыя сістэмы такой зброі, уключаючы радыелагічнае зброю;
  • усёабдымная праграма раззбраення;
  • транспарэнтнасць у пытаннях узбраення.

Беларусь з'яўляецца членам Канферэнцыі з 1996 года. У 2017 годзе ў якасці таварыша старшыні Рабочай групы па пошуку шляхоў прасоўвання наперад Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ю. Амбразевіч каардынаваў адпаведныя тэматычныя дыскусіі.

У 2018 годзе Беларусь была абрана старшынёй аднаго з пяці дапаможных органаў Канферэнцыі. Пад старшынствам Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ю. Амбразевіча Канферэнцыя разгледзела пытанні забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, усеагульнай праграмы раззбраення і празрыстасці ў пытаннях узбраення, новых выклікаў і пагроз. Выніковы даклад быў прыняты Канферэнцыяй кансэнсусам.

У жніўні-верасні 2020 года Беларусь ажыццяўляла старшынства ў Канферэнцыі. Намаганні Беларусі на гэтай пасадзе былі накіраваны на прасоўванне нашых ініцыятыў у галіне забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, а таксама на прыняцце кансэнсуснага даклада Канферэнцыі, які заклаў падмурак для наступнага руху наперад.

У 2022 годзе прадстаўнік Беларусі зноў быў выбраны старшынёй дапаможнага органа V Канферэнцыі, што дало магчымасць забяспечыць пераемнасць у яго рабоце і прадоўжыць канструктыўныя дыскусіі на падмурку, закладзеным у 2018 годзе.

Міжнародныя механізмы па пытаннях раззбраення, міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі

Беларусь праводзіць паслядоўную палітыку ў сферы міжнароднай бяспекі, нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння, раззбраення і кантролю над узбраеннямі. Беларусь паслядоўна выступае за вырашэнне існуючых міжнародных супярэчнасцей мірным шляхам, у тым ліку праз неадкладны пачатак усёабдымных шматбаковых перагавораў па пытаннях міжнароднай бяспекі. Наша краіна – першая дзяржава, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй, якая засталася пасля распаду СССР.

У якасці няядзернай дзяржавы Беларусь стала членам Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ) у 1993 годзе. У 1995 годзе Беларусь падпісала Пагадненне аб гарантыях з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ), далучылася да канвенцый пад эгідай МАГАТЭ аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу і аб ядзернай бяспецы. Вывад ядзернай зброі са сваёй тэрыторыі Беларусь завяршыла ў 1996 годзе.

З'яўляючыся з 1992 года бокам Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), наша краіна вывела са сваёй тэрыторыі 584 ракеты сярэдняй і меншай далёкасці з наступнай ліквідацыяй на палігонах былога СССР.

Беларусь ратыфікавала Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) 13 мая 2000 года і выступае за яго найхутчэйшае ўступленне ў сілу. Беларусь прымае актыўны ўдзел у рабоце іншых спецыялізаваных форумаў па пытаннях раззбраення і міжнароднай бяспекі.

У верасні 2003 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб забароне прымянення, назапашвання запасаў, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (Атаўская канвенцыя / КПМ). Найважнейшым абавязацельствам па дадзенай канвенцыі з'яўляецца знішчэнне наяўных запасаў. Беларусь валодала сёмым у свеце арсеналам супрацьпяхотных мін. Поўнае знішчэнне запасаў было завершана ў 2017 годзе. Усяго было знішчана больш за 295 тысяч мін з тратылавым напаўненнем і больш за 3.3 мільёны мін тыпу «ПФМ-1».

Наша краіна з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашваннях запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні (КБТА). У Рэспубліцы прыняты неабходныя заканадаўчыя акты па выкананні названай Канвенцыі, а таксама створаны нацыянальны кантактны пункт па выкананні КБТА (Цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі). У 2019 годзе прадстаўнік Беларусі быў абраны старшынёй нарады экспертаў па аглядзе дасягненняў у галіне навукі і тэхналогій, якія маюць дачыненне да КБТА. Беларусь поўнасцю падзяляе гуманітарныя прынцыпы абароны грамадзянскага насельніцтва ад уздзеяння канкрэтных відаў звычайных узбраенняў, а таксама камбатантаў ад прычынення ім пакут, якія з'яўляюцца празмернымі ў адносінах да дасягнення законнай ваеннай мэты. Зыходзячы з гэтага, Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Канвенцыі аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў зброі, якія могуць лічыцца тымі, што наносяць празмерныя пашкоджанні або маюць невыбарчае дзеянне (Канвенцыі аб «негуманнай» зброі/КНА), і ўсіх яе Пратаколаў.

У 2018 годзе пад старшынствам Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Ю.Амбразевіча, абранага віцэ-старшынёй, быў прыняты выніковы даклад 12-й канферэнцыі бакоў Пратакола V да КНВ. У 2020 годзе Беларусь выконвала функцыі старшыні 14-й канферэнцыі дзяржаў — удзельніц Пратакола V да КНВ. У 2021 годзе прадстаўнік Беларусі быў абраны на пасаду віцэ-старшыні галоўнага камітэта ІІ 6-й Агляднай канферэнцыі КНВ. Актыўны ўдзел беларускага прадстаўніка ў складзе бюро садзейнічаў прыняццю кансэнсуснага выніковага даклада Агляднай канферэнцыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці