:

Міжнародная арганізацыя працы

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) была створана ў 1919 годзе. C 1946 года МАП з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. МАП заклікана садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў працы.

Асноўныя задачы МАП:

  • распрацоўка ўзгодненай палітыкі і праграм, накіраваных на рашэнне сацыяльна-працоўных праблем;
  • прыняцце міжнародных працоўных нормаў у выглядзе канвенцый і рэкамендацый, кантроль за іх выкананнем;
  • дапамога краінам-удзельніцам у вырашэнні сацыяльна-працоўных праблем;
  • абарона правоў чалавека (на працу, на свабоду аб'яднання, на калектыўныя перамовы, ад прымусовай працы, дыскрымінацыі і г.д.);
  • правядзенне даследаванняў і ажыццяўленне публікацый па сацыяльна-працоўных пытаннях.

У аснову працы МАП пакладзены прынцып трыпартызму — перамовы ў рамках Арганізацыі ажыццяўляюцца паміж прадстаўнікамі ўрадаў, арганізацый прафсаюзаў і наймальнікамі краін — членаў.

З 1919 года арганізацыяй прынята 187 канвенцый і рэкамендацый па сацыяльна-працоўных пытаннях.

Вышэйшы орган МАП — Міжнародная канферэнцыя працы, склікаецца не радзей за адзін раз на год. На Канферэнцыі разглядаюцца і прымаюцца міжнародныя нормы ў сацыяльна-працоўнай галіне, абмяркоўваюцца пытанні, якія маюць агульнасусветнае значэнне.

Выканаўчым органам МАП з'яўляецца Адміністрацыйны савет, які кіруе працай Арганізацыі ў перыяд паміж сесіямі Канферэнцыі і вызначае парадак выканання яе рашэнняў.

Функцыі сакратарыята МАП выконвае Міжнароднае бюро працы.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам МАП з 1954 года і ратыфікавала 51 яе канвенцыю, у тым ліку 8 асноватворных.Сяброўства ў МАП дазваляе Беларусі вывучаць і прымяняць міжнародную практыку ўрэгулявання сацыяльна-працоўных спрэчак, развіваць сацыяльнае партнёрства (урад — прафсаюзы — прадпрымальнікі), удасканальваць і рэгуляваць рынак працы. Удзел у дзейнасці МАП дапамагае распрацоўваць заснаваныя на сусветным вопыце нормы працоўнага заканадаўства, садзейнічае развіццю прадпрымальніцтва, рашэнню праблем занятасці.

27 лютага 2019 г. ў г.Мінску пры садзейнічанні Міжнароднага бюро працы праведзена трохбаковая канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў урада, аб'яднанняў прафсаюзаў і наймальнікаў, экспертаў МАП па пытаннях развіцця сацыяльнага дыялогу і трыпартызму.

26 лютага 2019 г., ў Мінску адбылося пасяджэнне Савета з удзелам прадстаўнікоў МАП, падчас якога бакі абмеркавалі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы і прымяненні пагадненняў рознага ўзроўню. Дасягнуты дамоўленасці аб працягу вывучэння гэтага пытання з удзелам экспертаў МАП.13 лютага 2020 года Жэневе Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе Юры Амбразевіч ўручыў Генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы Гаю Райдэру ратыфікацыйныя граматы аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі МАП аб аплатных адпачынках (Канвенцыя № 132) і Канвенцыі МАП аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (Канвенцыя № 176). Генеральны дырэктар МАП ацаніў гэтае рашэньне Рэспублікі Беларусь як важны крок на шляху забеспячэння ў краіне высокіх міжнародных стандартаў годнай працы. Ю.Амбразевич абмеркаваў з Г.Райдэрам бягучыя пытанні супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Сакратарыятам МАП, а таксама магчымасці яго далейшага развіцця.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці