:

Еўрапейская эканамічная камісія

Еўрапейская эканамічная камісія ААН (ЕЭК ААН) заснавана 28 сакавіка 1947 г. Эканамічным і Сацыяльным Саветам ААН з мэтай развіцця эканамічнай дзейнасці і ўмацаванні эканамічных сувязяў ўнутры рэгіёну ЕЭК ААН, а таксама паміж гэтым рэгіёнам і астатнім светам. ЕЭК ААН з'яўляецца адной з пяці рэгіянальных эканамічных камісій ААН. Штаб-кватэра ЕЭК ААН знаходзіцца ў г.Жэневе.

Кіруючым органам выступае сесія Камісіі, якая праходзіць адзін раз у два гады. У склад уваходзяць 56 дзяржаў, уключаючы краіны Еўропы, ЗША, Канаду, Турцыю, Ізраіль, дзяржавы Сярэдняй Азіі. Пост Выканаўчага сакратара ЕЭК ААН з красавіка 2017 года займае Вольга Алгаерава (Славакія).
Камісія рэалізуе комплекс мерапрыемстваў па аналізе эканамічнага і тэхналагічнага патэнцыялаў, выпрацоўцы рэкамендацый, накіраваных на рашэнне рэгіянальных задач эканамічнага развіцця.

ЕЭК ААН садзейнічае выкананню Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР) шляхам пераўтварэння глабальных мэтаў у нормы, кіруючыя прынцыпы, стандарты і канвенцыі. Праводзіць агляды і даследаванні, садзейнічае развіццю патэнцыялу і стварэнню ўмоў супрацоўніцтва дзяржаўных струкутр рыгіёна з прыватным сектарам і грамадзянскай супольнасцю. Традыцыйна вялікая ўвага надаецца распрацоўцы нарматыўных дакументаў (міжнародных дамоваў, рэкамендацый, стандартаў) і пытанням іх практычнага выканання.

З красавіка 2019 г. па красавік 2021 г. Беларусь у асобе Пастаяннага прадстаўніка Юрыя Амбразевіча ажыццяўляла функцыі старшыні ЕЭК ААН. Беларускую дэлегацыю на 69-й сесііі Камісіі 20-21 красавіка 2021 г. ўзначаліў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які ў ходзе выступлення на сегменце высокага ўзроўню заклікаў краіны спрыяць узмацненню ролі Камісіі, у тым ліку па накірунках эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю, уключаючы пытанні інавацый, доступу на рынкі, спрашчэння гандлёвых працэдур, стандарцізацыі і развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Пры рэалізацыі функцый старшыні Беларусь выступала за захаванне цэласнасці і практычнай арыентацыі мандата ЕЭК ААН пры забеспячэнні ўліку інтарэсаў усіх дзяржаў-членаў ЕЭК ААН.

У кантэксце старшынства ў Камісіі Беларусь надавала асаблівую ўвагу падыходу  па ўдасканаленні асобных аспектаў працы ЕЭК ААН і больш эфектыўнаму выкарыстанню яе экспертнага патэнцыялу. Сумесна з краінамі-членамі сфармуляваны прапановы пра механізмы сістэмнага аб'яднання намаганняў усіх камітэтаў і груп ЕЭК ААН па прапрацоўцы агульнай тэмы сесіі Камісіі.

Пад старшынствам Беларусі краіны-члены ЕЭК ААН выпрацавалі мадальнасці працы Выканкама і галіновых камітэтаў Камісіі на перыяд COVID-19.

26-27 кастрычніка 2016 г. у г.Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя «Закладваючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года», у ходзе якой Беларусь прасоўвала ініцыятыву «інтэграцыі інтэграцый» — ўзаемадзеяння інтэграцыйных працэсаў і структур на прасторы ЕЭК ААН. У працы мерапрыемства прыняў удзел Выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Крысціян Бах, прадстаўнікі ЕАЭС і ЕС, а таксама іх дзяржаў-членаў.

21 — 22 лютага 2018 г. Выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Вольга Алгаерава наведала г.Мінск для ўдзелу ў Рэгіянальным форуме каардынатараў па МУР «Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця». Па выніках Мінскага форуму, у рабоце якога прыняла ўдзел Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, апублікавана рэзюмэ старшыні з адлюстраваннем ходу дыскусіі і прапаноў, якія прагучалі, уключаючы адабрэнне ініцыятывы Беларусі па стварэнні сеткі нацыянальных каардынатараў для абмену ведамі і вопытам работы па дасягненню МУР.

Дэлегацыя Беларусі на рэгулярнай аснове ўдзельнічае ў штогадовым Рэгіянальным форуме па ўстойліваму развіццю пад эгідай ЕЭК ААН, падчас якога разглядаюцца пытанні ажыццяўлення МУР на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. На палях Форуму 2020 года беларускім бокам арганізавана тэматычнае мерапрыемства “Networking for the National SDGs Coordinators», у якім прыняла ўдзел Выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Вольга Алгаерава.

У Форуме 2022 года беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч.

Штогод да 70 беларускіх дэлегацый ўдзельнічаюць у сесіях камітэтаў, рабочых груп, сесіях, канферэнцыях і іншых мерапрыемствах ЕЭК ААН, што дазваляе прадстаўляць пазіцыю беларускага боку на міжнароднай арэне, выпрацоўваць разам з іншымі краінамі рашэнні па актуальных агульнаеўрапейскіх праблемах у эканамічнай, сацыяльнай, прыродаахоўнай і іншых галінах. Беларусь прымае актыўны ўдзел у працы галіновых камітэтаў і груп ЕЭК ААН.

Камітэт па інавацыях, канкурэнтаздольнасці і дзяржаўна-прыватнаму партнёрству

Камісіяй сумесна з беларускімі экспертамі падрыхтаваны два агляду інавацыйнай палітыкі Беларусі. У лютым 2018 г. ДКНТ Беларусі і ЕЭК ААН падпісалі Мемарандум аб рэалізацыі рэкамендацый другога агляду інавацыйнага развіцця. Згодна з дакументам, бакі плануюць развіваць узаемадзеянне па прыярытэтных кірунках супрацоўніцтва, у тым ліку ў пытаннях комплекснага прагназавання навукова-тэхнічнага развіцця. Пытанні імплементацыі Мемарандума былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы Старшыні ДКНТ Беларусі Шуміліна А.Г. з Выканаўчым сакратаром Камісіі О.Алгаеровай, якая адбылася 1 кастрычніка 2019 г. у Жэневе.

На пляцоўцы Камітэта з удзелам Беларусі рэалізаваны рэгіянальны праект ЕЭК ААН «Субрэгіянальны агляд інавацыйнай палітыкі» для краін Усходняй Еўропы і Закаўказзя.

Рэалізаваны праект тэхнічнай дапамогі ЕЭК ААН па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь, па выніках якога адабраны сем інфраструктурных праектаў па будаўніцтве і мадэрнізацыі дарог. Пры падтрымцы ЕЭК ААН у Беларусі створаны Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

2 ліпеня 2019 г. у Беларуска-Кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбыўся Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіццю «Адкрыты парк «Вялікі камень»- прыклад глабальных магчымасцяў» у кантэксце ініцыятывы «Пояс і Шлях», на якім з дакладам выступіў кіраўнік Дэпартамента па супрацоўніцтве і партнёрстве ЕЭК ААН Дж.Хамільтон.

У ходзе пасяджэння Рабочай групы ЕЭК ААН па дзяржаўна-прыватнаму партнёрству 3-4 снежня 2019 г. у Жэневе Беларусь была абрана ў якасці віцэ-старшыні бюро Групы, што дазволіць больш актыўна прасоўваць ініцыятывы нашай краіны ў галіне ГЧП на пляцоўцы Камісіі.
12 верасня 2018 г. у Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя „Роля праектаў ГЧП ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця і павышэння дабрабыту людзей”, арганізаваная Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі сумесна з Міністэрствам эканомікі, ЕЭК ААН і іншымі зацікаўленымі

Камітэт па экалагічнай палітыцы.

Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам пяці прыродаахоўных канвенцый, прынятых пад эгідай ЕЭК ААН. Так, з улікам палажэнняў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа) і Канвенцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя (Орхуская канвенцыя) ажыццяўляецца рэалізацыя праекта па будаўніцтву БелАЭС.

Камісіяй сумесна з Мінпрыроды Беларусі быў падрыхтаваны трэці агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці, які змяшчае рэкамендацыі па паляпшэнню стану навакольнага асяроддзя, ўдасканаленні экалагічнага заканадаўства і павышэнню эфектыўнасці экалагічнай палітыкі Беларусі.

У ходзе пятай сесіі Нарады бакоў Пратакола па праблемах вады і здароўя да Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр, якая прайшла з 19 па 21 лістапада 2019 г. у г.Белграде, Беларусь абрана старшынёй нарады Бакоў Пратакола на перыяд 2020-2022 гг.

Беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі Худыком А.П. прыняла ўдзел у працы сёмай сесіі нарады бакоў Орхускай канвенцыі ў кастрычніку 2021 г.

Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі на чале з намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандрам Корбутам прыняла ўдзел у 39-й сесіі Выканаўчага органа Канвенцыі ЕЭК ААН аб трансгранічным забруджванні паветра на вялікія адлегласці 9 — 13 снежня 2019 г. у Жэневе.

Пры тэхнічнай і арганізацыйнай дапамогі ЕЭК ААН Мінпрыроды Беларусі запусціла правядзенне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі праекта «Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змены клімату на перыяд да 2030 года».

Кіруючы камітэт па патэнцыяле і стандартам гандлю.

Беларусь з'яўляецца членам бюро Кіруючага камітэта ЕЭК ААН па патэнцыяле і стандартам гандлю і прасоўвае на яго пляцоўцы ініцыятывы, якія накіраваны на практычнае садзейнічанне па ліквідацыі бар'ераў у гандлі, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва ў адпаведнасці з мандатам ЕЭК ААН.

ЕЭК ААН сумесна з беларускімі экспертамі праведзена даследаванне «Ліквідацыя рэгулятыўных і працэдурных бар'ераў у гандлі ў Беларусі, Казахстане, Кыргызстане», вынікі якога будуць выкарыстаны пры фарміраванні Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю Беларусі і развіцця сістэмы «адзінага акна». Папярэднія вынікі праведзенага даследавання былі прадстаўлены на 5-ай сесіі пасяджэння кіруючага камітэта ў маі 2018 г. у г.Жэневе. Папярэдняе такое даследаванне было апублікавана Камісіяй ў снежні 2012 г.

У 2021 г. праведзена даследаванне і прадстаўлены адпаведны даклад аб ацэнцы ўплыву наступстваў пандэміі на дзейнасць мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у т.л. у накіраванні ланцужкоў паставак і вытворчасці прадукцыі, а таксама прыняцці на ўзроўні ММСП мераў па пераадольванні эканамічнага шоку ў эпоху постCOVID-19.

У 2022 г. запушчаны праект тэхнічнай дапамогі Камісіі па пытаннях пераходу да цыркулярнай эканомікі.

10 — 11 снежня 2018 г. у г.Мінску адбыўся рэгіянальны семінар «Адзіная акно»: інтэраперабельнасць, абмен дадзенымі і лічбавы гандаль», арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук, Мінсувязі Беларусі сумесна з ЕЭК ААН і Цэнтрам ААН па спрашчэнні працэдур гандлю і электронных дзелавых аперацыях (СЕФАКТ ААН).

Кіраўніцтва Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца пад эгідай СЕФАКТ ААН.

У кантэксце далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА пры экспертнай падтрымцы Камісіі праведзена комплекснае даследаванне аб гатоўнасці Рэспублікі Беларусь выконваць абавязацельствы, якія вынікаюць з Пагаднення СГА па спрашчэнні працэдур гандлю. 12-13 снежня 2018 г. у г. Мінску сумесна з ДМК Беларусі праведзены семінар «Імплемэнтацыя Пагаднення СГА па спрашчэнні працэдур гандлю», які з'яўляецца інтэграванай часткай названага даследавання.

Дэлегацыя Дзяржстандарта Беларусі на чале са Старшынёй Камітэта Валянцінам Татарыцкім прыняла ўдзел у сесіі Рабочай групы ЕЭК ААН па палітыцы ў галіне стандартызацыі і супрацоўніцтва па пытаннях нарматыўнага рэгулявання (РГ.6) 20 — 22 лістапада 2019 г. у Жэневе. Па выніках пасяджэння Беларусь была паўторна выбрана ў склад бюро Рабочай групы ў якасці намесніка старшыні на 2020-2021 гг.

7 ліпеня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі праведзена сустрэча начальніка Галоўнаго ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксея Багданава з дырэктарам Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю ЕЭК ААН Элізабэт Цюерк, падчас якой абмеркаваны перспектыўныя напрамкі пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Рабочай групай ЕЭК ААН па сельскагаспадарчых стандартам якасці (РГ.7).

Камітэт па ўстойлівай энергетыцы.

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Беларусі супрацоўнічае з Камітэтам па пытаннях энергаэфектыўнасці гарадоў, развіцця аднаўляльных крыніц энергіі.

Пры будаўніцтве і праектаванні жылых дамоў у г.Мінску выкарыстоўваюцца прадпісанні ЕЭК ААН па забеспячэнню энергаэфектыўнасці будынкаў і збудаванняў.

Беларусь уключана ў склад краін-удзельніц праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі пад эгідай ЕЭК ААН «Устойлівая энергетыка для ўсіх ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі». Асноўная мэта праекта заключаецца ва ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу краін з пераходнай эканомікай у распрацоўцы нацыянальных планаў дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы для ўсіх у кантэксце парадку дня ўстойлівага развіцця.

Дэлегацыя Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Беларусі прыняла ўдзел у працы Міжнароднага форуму па энергетыцы для ўстойлівага развіцця 7-8 кастрычніка 2019 г. у г.Бангкоке.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Дзяржстандарту — дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаілам Малашанка прыняла ўдзел у працы 26-й сесіі Камітэта 26-28 верасня 2017 г. у Жэневе.

Камітэт па гарадскім развіццю, жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні.

Практычную значнасць для Беларусі прадстаўляюць нацыянальныя агляды жыллёвай палітыкі краін-членаў ЕЭК ААН, якія праводзяцца Камітэтам і дазваляюць у далейшым карэктаваць унутрыдзяржаўную палітыку ў галіне жыллёвай гаспадаркі і землекарыстання.

Камісія сумесна з Мінбудархітэктуры Беларусі завяршыла падрыхтоўку Нацыянальнага агляду жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь з канкрэтнымі рэкамендацыямі па яе ўдасканаленні. Агляд быў прадстаўлены 4 кастрычніка 2019 г. у Жэневе на юбілейнай, 80-й сесіі Камітэта, у рабоце якога прыняў удзел намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец. Кіраўнік Мінбудархітэктуры выступіў з дакладам аб удасканаленні нацыянальнай жыллёвай палітыкі і развіцці гарадской гаспадаркі, адзначыўшы, што рэкамендацыі Агляду будуць улічаны пры рэалізацыі ў 2020 годзе сумесна з ЕЭК ААН праекта па будаўніцтве жылога комплексу з ужываннем энергазберагальных і экалагічна чыстых тэхналогій у г. Гродна. Па выніках пасяджэння Камітэта Беларусь паўторна выбрана ў склад бюро органа на 2020-2021 гг.

27 — 28 лютага 2019 г. у Жэневе дэлегацыя Нацыянальнага кадастравага агенцтва на чале з Генеральным дырэктарам Андрэем Філіпенка прыняла ўдзел у працы 11-й сесіі Рабочай групы ЕЭК ААН па кіраванні зямельнымі рэсурсамі. У ходзе сесіі Беларусь была выбрана ў склад бюро Групы, што дасць магчымасць выкарыстоўваць патэнцыял ЕЭК ААН для абмену перадавой практыкай па пытаннях кіравання зямельнымі рэсурсамі.

20 — 24 мая 2019 г. адбыўся міжнародны семінар „На шляху да рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года: кіраванне жыллёвым фондам, энергаэфектыўнасць будынкаў і ўстойлівае развіццё гарадоў», які арганізаваны Мінбудархітэктуры, Офісам ПРААН у Беларусі, Мінпрыроды, МЗС і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя еўрапейскіх статыстыкаў.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі сумесна з ЕЭК ААН праводзіць работу па паляпшэнню нацыянальных статыстычных дадзеных і забеспячэнню іх міжнароднай супастаўнасці, а таксама складанні статыстычных паказчыкаў, якія дазволілі б адлюстраваць ўзровень рэалізацыі МУР на рэгіянальным і глабальным узроўнях.

Прадстаўнікі Белстата прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Камісіі па такіх пытаннях, як нацыянальныя рахункі, устойлівае развіццё, дэмаграфічная сітуацыя, рэгістры дзелавой актыўнасці, міграцыя, індэксы спажывецкіх цэн, перапіс насельніцтва і жыллёвага фонду.

На пляцоўцы трэццяй нарады экспертаў па статыстыцы ў галіне МУР, якое адбылося 15 — 18 красавіка 2019 г. у г.Жэневе, намеснік Старшыні Белстата Алена Кухарэвіч прадставіла даклад па арганізацыі спецыялізаваных абследаванняў уразлівых груп насельніцтва ў кантэксце рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

18 — 20 чэрвеня 2018 г. у Жэневе намеснік Старшыні Белстата Жанна Васілеўская прыняла ўдзел у працы 66-й пленарнай сесіі Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў ЕЭК ААН, парадак дня якой ўключаў разгляд пытанняў аб пашырэнні ахопу нацыянальнай статыстыкі, прадстаўлення статыстычных дадзеных, фарміравання партнёрскіх сувязяў паміж статыстычнымі органамі і карыстальнікамі статыстыкі, а таксама складання статыстычных паказчыкаў па рэалізацыі МУР.

Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Рэгіянальнай канферэнцыі па дынаміцы насельніцтва і ўстойліваму развіццю, якая была арганізавана ЕЭК ААН і Рэгіянальным бюро Фонду ААН па народанасельніцтве рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі 1 — 2 кастрычніка 2018 г. у г.Жэневе. У якасці сустаршыні ўдзел у працы Канферэнцыі прыняла Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч. У 2019 годзе пры экспертнай падтрымцы з боку ЕЭК ААН распрацавана дарожная карта для Беларусі па тэматыцы старэння, на аснове якой распрацаваны праект Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Годнае даўгалецце — 2030». Беларускі бок актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Рабочай групы ЕЭК ААН па пытаннях старэння.

Прадстаўнікі Мінпрацы Беларусі прынялі ўдзел у працы нарадзе краін-членаў ЕЭК ААН па падрыхтоўцы Рэгіянальнага агляду рэалізацыі Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў 1995 годзе па пытаннях гендэрнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын (29 — 30 кастрычніка 2019 г. у г.Жэневе). Беларусь выступіла ў якасці старшыні сегмента Нарады «Адукацыя для гендэрнай роўнасці: магутны інструмент трансфармацыі».

Камітэт па ўнутраным транспарце

Беларусь далучылася да дваццаці трох транспартных канвенцый у рамках ЕЭК ААН.

На практыцы ў Беларусі рэалізуюцца тэхнічныя прадпісанні ЕЭК ААН да вытворчасці маторных транспартных сродкаў, арганізацыі бяспекі дарожнага руху, развіцця ўнутранага воднага транспарту Беларусі.

22 – 25 лютага 2022 г. дэлегацыя Беларусі на чале з Міністрам транспарту і камунікацый Аўраменка А.М. прыняла ўдзел у 84-й сесіі Камітэта па ўнутраным транспарце. У сваім звароце да ўдзельнікаў сесіі кіраўнік беларускай дэлегацыі праінфармаваў аб рабоце ў Беларусі па развіццю парку транспартных сродкаў і зніжэнню негатыўнага ўздзеяння транспартнай галіны на навакольнае асяроддзе, у т.л. за кошт стварэння эканамічных стымулаў для развіцця кластара транспартных сродкаў на электрычнай цязе. Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі сфарміравана сучасная транспартная інфраструктура, магчымасці якой запатрабаваны як на ўнутраным рынку, так і пры ажыццяўленні транзітных перавозак праз тэрыторыю краіны.

20 — 23 лютага 2018 г. намеснік Міністра транспарту Аляксандр Шышко прыняў удзел у працы 80-й сесіі Камітэта ЕЭК ААН па ўнутраным транспарце, па выніках якой быў узгоднены праект Стратэгіі аб прыярытэтах і напрамках работы Камітэта да 2030 года.

Прадстаўнікі Мінтранса, МУС, Дзяржстандарту Беларусі бяруць актыўны ўдзел у дзейнасці спецыялізаваных рабочых груп Камітэта па ўнутранаму транспарту, у тым ліку па пытаннях бяспекі дарожнага руху, допуску аўтаматызаваных транспартных сродкаў, а таксама ўзгаднення тэхнічных правілаў для колавых транспартных сродкаў.

На пляцоўцы Рабочай групы ЕЭК ААН па тэндэнцыям і эканоміцы транспарту беларускі бок ўступіў з ініцыятывай па аднастайнаму і недыскрымінацыйнаму прымяненню Еўрапейскага пагаднення, якое тычыцца працы экіпажаў транспартных сродкаў. Сакратарыяту і краінам-членам прапанавана выпрацаваць ўзгоднены мэханізм па маніторынгу і аналізу мер, якія прымаюцца нацыянальнымі урадамі, якія ўплываюць на рэалізацыю шматбаковых транспартных канвенцый, а таксама стварыць пляцоўку для аператыўнага абмеркавання такіх мер у мэтах забеспячэння бесперабойнай працы шматбаковых канвенцый пад эгідай ЕЭК ААН.

Беларусь падтрымала ініцыятыву па стварэнні Мэтавага фонду па бяспецы дарожнага руху, які быў заснаваны 12 красавіка 2018 г.

У жніўні 2020 года Беларусь далучылася да шматбаковай дамоўленасці М324 краін-удзельніц Еўрапейскага пагаднення аб міжнароднай дарожнай перавозцы небяспечных грузаў, якая накіравана на забеспячэнне бесперашкоднага перамяшчэння грузаў у краінах еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку тавараў медыцынскага прызначэння, ва ўмовах COVID-19.

Камітэт па лясах і лясной гаспадарцы

Дэлегацыя Мінлясгаса Беларусі на чале з першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Беларусі Валянцінам Шатраўка прыняла ўдзел у пасяджэнні сумеснай сесіі Камітэта па лясах ЕЭК ААН і Еўрапейскай камісіі па лясной гаспадарцы ФАО 4 — Палітыка 7 лістапада 2019 г. у Жэневе. На палях мерапрыемствы Валянцін Шатраўка правёў сустрэчу з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН О.Алгаеравай, а таксама выступіў у якасці дакладчыка ў тэматычнай сесіі «Фінансаванне цыркулярнай эканомікі на аснове выкарыстання драўніны — вопыт Сусветнага банка ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі».

Прадстаўнікі Мінлясгаса прынялі ўдзел у нефармальных кансультацыях членаў выканкаму ЕЭК ААН 27 — 29 студзеня 2020 г. у Жэневе па запуску перамоваў аб падрыхтоўцы юрыдычна абавязвае пагаднення па лясах у Еўропе.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці