Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца – міжнародны гуманітарны рух, заснаваны ў 1863 годзе, які аб'ядноўвае больш за 17 мільёнаў супрацоўнікаў і добраахвотнікаў (валанцёраў) па ўсім свеце. Рух лічыць сваёй галоўнай мэтай «Дапамагаць ўсім пакутнікам без якога-небудзь неспрыяльнага адрознення, спрыяючы тым самым усталяванню міру на Зямлі».
Складовыя часткі Міжнароднага Чырвонага Крыжа:
- Нацыянальныя таварыствы Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Галоўным кіруючым органам Руху з'яўляецца Міжнародная канферэнцыя Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, якая праводзіцца, як правіла, раз у 4 гады.
Адной са значных абласцей дзейнасці Руху з'яўляецца міжнароднае гуманітарнае права (МГП), якое рэгулюе прынцыпы і правілы, што тычацца сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянняў, а таксама гуманітарнай абароны грамадзянскага насельніцтва, хворых і параненых вайскоўцаў, а таксама ваеннапалонных. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх ключавых міжнародных дамоваў у галіне МГП, прымае актыўны ўдзел у разглядзе пытанняў умацавання і распаўсюджвання ведаў аб МГП. На нацыянальным узроўні створана Камісія па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў пад старшынствам Міністра юстыцыі.
7-9 лістапада 2017 года прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэр Маурэр наведаў Беларусь з працоўным візітам. Гэты візіт стаў першым у гісторыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МКЧК.
У рамках візіту адбылася сустрэча Петэра Маурэра з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка, падчас якой абмеркаваны стан і перспектывы супрацоўніцтва, адзначана ўзаемная зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння.
А.Лукашэнка зазначыў, што Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць дзейнасць гуманітарных арганізацый, а візіт і запланаванае адкрыццё офіса МКЧК ў Беларусі стануць пачаткам новага этапу супрацоўніцтва. П.Маурэр даў высокую ацэнку гуманітарнай і міратворчай дзейнасці Беларусі, падзякаваў за падтрымку, якая аказваецца камітэту, а таксама выказаў надзею на тое, што Беларусь можа стаць правадніком пашырэння гуманітарнай дзейнасці на рэгіянальным узроўні.
З 2018 гадоў ў Мінску дзейнічае Дэлегацыя МКЧК у Беларусі, якая адкрыта на падставе Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа аб статусе, прывілеях і імунітэтах Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.
У перыяд з 9 па 12 снежня 2019 г. дэлегацыя Урада Рэспублікі прыняла ўдзел у працы 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.
У выступе на Канферэнцыі намеснік міністра падкрэсліў прыхільнасць Беларусі высокім ідэалам гуманізму, якія адстойваюцца рухам ЧКЧП, а таксама выказаў падтрымку ўрада намаганням Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і нацыянальных таварыстваў ЧКЧП, арыентаваным на дапамогу асобам, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і іншых гуманітарных катастроф і складаных жыццёвых сітуацый. Была таксама выдзелена асаблівая роля міжнароднага гуманітарнага права і яго асноўнай крыніцы — Жэнеўскіх канвенцый 1949 года — як аднаго з найважнейшых элементаў у наборы сістэмных фактараў, што сфармавалі сучасную сістэму міжнароднага міру і бяспекі.
12 снежня 2019 года ў Жэневе для ўдзельнікаў 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца была арганізавана прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліхадзедава «Місія міласэрнасці». Кніга была выдадзена ў маі 2019 года ў г. Мінску пры падтрымцы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтарам сабраны унікальны візуальны матэрыял аб дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з канца XIX стагоддзя да 1939 года, які ўвайшоў у выданне.
Рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца рэалізуе ў Беларусі гуманітарныя праекты ў галіне аховы здароўя, адукацыі, нейтралізацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, падтрымкі неабароненых катэгорый насельніцтва.