:

Міжнародны гандлёвы цэнтр (МГЦ)

Міжнародны гандлёвы цэнтр (МГЦ) быў створаны ў 1964 г. як сумеснае ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Сусветнай гандлёвай арганізацыі, якая накiравана на развіццё і ўцягванне ў міжнародны гандаль малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП).

Выканаўчы дырэктар — Памэла Коук-Хамільтан (Ямайка.).

У штаце МГЦ больш за 300 супрацоўнікаў.

МГЦ канцэнтруе сваю дзейнасць на рэалізацыі праектаў тэхнiчнай дапамогі ў краінах, якія развіваюцца, i краiнах з пераходнай эканомікай для павышэння канкурэнтаздольнасці МСП, стварэння новых працоўных месцаў у першую чаргу для жанчын і моладзі, садзейнічання іх выхаду на міжнародны рынак. Падрабязная інфармацыя аб Арганізацыі даступная на афіцыйным сайце.

МГЦ распрацаваў спецыяльныя базы дадзеных, накіраваныя на аблягчэнне доступу да звязанай з гандлем інфармацыi, у першую чаргу, для малых і сярэдніх прадпрыемстваў: Trade Map, Market Access Map, Investment Map, Trade Competitiveness Map, Procurement Map, Export Potential Map, Sustainability Map.

МГЦ і Беларусь.

Беларусь мае даўнюю гісторыю супрацоўніцтва з МГЦ ў частцы падтрымкі і павышэння экспартнага патэнцыялу беларускіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў, узмацнення экспертнай базы беларускіх дзяржаўных устноў, дасягненні МУР і ўзмацнення эканамічнага становішча жанчын.

У 2005 г. было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве МГЦ з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн (НЦМКЦ), што дазволiла правесцi шэраг навучальных мерапрыемстваў для прадстаўнікоў беларускага бізнэсу і органаў дзяржаўнага кіравання.

22 сакавіка 2016 г. у г. Мінску адбыўся семінар па выкарыстанні рэсурсаў МГЦ Trade Map і Market Access Map для прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, мясцовых органаў улады і акадэмічных колаў.

Па выніках сустрэч Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Калтовіча Ул.Ул. і намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Шчоткінай М.А. з Выканаўчым дырэктарам МГЦ А.Гонсалез, якія адбыліся ў ліпені 2017 г. i сакавіку 2018 г. адпаведна, дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва.

8 красавіка 2019 г. у ходзе сустрэчы дырэктара НЦМКЦ Садохай В.Я. з дырэктарам Дэпартамента краінавых праграм МГЦ А.Шахам абмеркаваны новыя напрамкі супрацоўніцтва паміж НЦМКЦ і МГЦ, у тым ліку у частцы навучання прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і зацікаўленых арганізацый Беларусі працы з базамі дадзеных і інфармацыйнымі рэсурсамі МГЦ.

З 2018 г. МГЦ рэалізуе ў Беларусі праграму па падтрымцы беларускіх прадпрыемстваў швейнай галіны ў рамках праекта тэхнiчнай дапамогі «Усходняе партнёрства. Гатоўнасць да гандлю. Ініцыятыва EU4Business».

У рамках праекта група малых і сярэдніх прадпрыемстваў атрымлівае экспертную падтрымку МГЦ, накіраваную на паляпшэнне якасці прадукцыі, павышэнне ўзроўню прадукцыйнасці працы, паляпшэнне менеджменту, маркетынгу, дыстрыбуцыі тавараў, выкарыстання сістэм электроннага гандлю і г.д.

У 2018-2020 гг. МГЦ падрыхтавана аналітычнае даследаванне «Аналіз ланцугоў дабаўленага кошту. Тэкстыльны і швейны сектар Рэспублікі Беларусь» і праведзена 8 мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне экспартнага патэнцыялу і канкурэнтаздольнасці на міжнародным рынку, у тым ліку ў краінах ЕЗ, малых і сярэдніх прадпрыемств тэкстыльнай прамысловасці і сферы моды, уключаючы:

  • трэнінг па электроннаму гандлю для МСП швейнай прамысловасцi (13-17 мая 2019 г., г. Брэст);
  • круглы стол «Праблемы і перспектывы прадастаўлення паслуг для малых і сярэдніх прадпрыемстваў арганізацыямі падтрымкі бізнесу ў краінах Усходняга Партнёрства» (2 — 5 верасня 2019 г., г. Мінск);
  • трэнінг па распрацоўцы экспартных маркетынгавых стратэгій па выхаду на рынак ЕЗ для швейных МСП Беларусі (21-24 кастрычніка 2019 г., г. Гаага);
  • прэзентацыя даследавання «Аналіз ланцугоў дабаўленага кошту. Тэкстыльны і швейны сектар Рэспублікі Беларусь» (5 снежня 2019 г., г. Мінск);
  • семінар «Упраўленне асартыментам ў індустрыі моды» (2-6 сакавіка 2020 г., г. Брэст). 
  • вэбінар «Тэхналогіі рознічных продажаў для прадпрыемстваў індустрыі моды» (23-27 сакавіка 2020 г.);
  • вэбінар «Метадалогіі планавання і кіравання таварным асартыментам швейных прадпрыемстваў» (6 — 9 красавіка 2020 г.);
  • вэбінар і індывідуальны кансалтынг прадпрыемстваў на тэму «Упраўленне аптовымі продажамі ў індустрыі моды» (11 — 15 мая 2020 г.);
  • вэбінар «Упраўленне рознічнымі продажамі ў індустрыі моды» (1 — 5 чэрвеня 2020 г.).

У кастрычніку 2019 г. у г. Жэневе МГЦ праведзены семінар па тэматыцы выкарыстання баз дадзеных МГЦ для прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці