:

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі ў Жэневе

Жэнева з'яўляецца месцам размяшчэння еўрапейскага Аддзялення ААН.

Аддзяленнем кіруе Генеральны дырэктар, які мае ранг намесніка Генеральнага сакратара арганізацыі, а таксама выконвае абавязкі Генеральнага сакратара Канферэнцыі ААН па раззбраенні.

У Жэневе налічваецца больш за 50 міжнародных арганізацый, з якіх асаблівае месца займаюць Еўрапейская эканамічная камісія ААН, спецыялізаваныя ўстановы ААН (СМА, СААЗ, САІУ, МАП, МСЭ),  праграмы і фонды ААН (УВКБ, ЮНКТАД, ЮНЕП), а таксама іншыя ўстановы ААН (ЮНЭЙДС, ЮНІСДР), дапаможныя органы ААН (СПЧ) і частка Сакратарыята ААН (УВКПЧ, УКГП). Са структурай ААН можна азнаёміцца па спасылцы. Жэнева таксама з'яўляецца штаб-кватэрай СГА і МАМ.

Акрамя таго, Жэнева па праве лічыцца гуманітарнай сталіцай свету. Тут размешчаны найважныя міжнародныя арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу ў выпадку стыхійных бедстваў і зацяжных гуманітарных крызісаў у сувязі з узброенымі канфліктамі, а таксама Міжнародны камітэт чырвонага крыжа — незалежная гуманітарная арганізацыя з адмысловым статусам, прызнаным у Жэнеўскіх канвенцыях 1949 г., якія ўтвораюць міжнароднае гуманітарнае права.

 

Міжнародныя арганізацыі і іх органы

Скарачэнні

Год далучэння/пачатка супрацоўніцтва

Еўрапейская эканамічная камісія ААН

ЕЭК ААН

 1947 г. 

Сусветная гандлёвая арганізацыя 

СГА

 1993 г.

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

САІУ

 1970 г.

Канферэнцыя ААН па гандлю і развіццю

ЮНКТАД

 1964 г.

Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ / СНІД

ЮНЭЙДС 1996 г.

Міжнародная арганізацыя працы

МАП

 1954 г.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

СААЗ

 1946 г., 1992 г.

Міжнародная арганізацыя па міграцыі

МАМ

 2005 г.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

УВКПЧ

 1966 г.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў

УВКБ

 1994 г.

Міжнародны гандлёвы цэнтр

МГЦ 2005 г.

Міжнародны саюз электрасувязі

МСЭ

 1947 г.

Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі

ІСО

 1993 г.

Міжнародная электратэхнічная камісія

МЭК

1993 г.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя

СМА

 1948 г.

Сусветны эканамічны форум

СЭФ 2016 г.

Раззбраенне і міжнародная бяспека

КР

 1996 г.

Кансультатыўны цэнтр па праве Сусветнай гандлёвай арганізацыі ACWL 2019 г.

Міжпарламенцкі саюз

МПС

 1995 г.

Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца МЧЧП 1967 г.
 

 Русская версия

English version

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти