Міжнародны саюз электрасувязі
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) створаны ў 1865 годзе і з'яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй сістэмы ААН і вядучай установай ААН у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Першапачаткова з'яўляючыся арганізацыяй, заснаванай на партнёрстве дзяржаўнага і прыватнага сектараў, МСЭ ў цяперашні час налічвае ў сваім складзе 193 краіны і амаль 800 арганізацый прыватнага сектара і акадэмічных арганізацый. Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам МСЭ з 1947 года.
Беларусь прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях экспертных і кіруючых органаў МСЭ. Супрацоўніцтва з арганізацыяй дазваляе выкарыстоўваць вынікі дзейнасці МСЭ і распрацоўкі іншых краін для развіцця галіны электрасувязі, удзельнічаць у планаванні і выпрацоўцы адзінай палітыкі развіцця сродкаў сувязі, прыняцці рашэнняў па допуску на рынак новых тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
У лістападзе 2009 г. у развіццё ініцыятывы МСЭ «Злучым свет» ў Мінску прайшла Сустрэча на вышэйшым узроўні "Злучым прастору СНД».
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Генеральным сакратаром МСЭ Х.Турэ.
Па выніках Саміта прынятая сумесная Дэкларацыя краін СНД «Насустрач лічбавай будучыні» — палітычная заява аб прыхільнасці краін СНД садзейнічаць рэалізацыі канцэпцыі і мэтаў ССУІГ.
У красавіку 2016 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Генеральным сакратаром МСЭ Хоулінем Чжао ў рамках яго візіту ў Беларусь.
У лістападзе 2016 г. падпісана Пагадненне паміж Беларуссю і МСЭ аб аказанні дапамогі арганізацыі ў маніторынгу шкодных перашкод ад спадарожнікаў з выкарыстаннем магчымасцяў беларускай станцыі кантролю выпрамяненняў. Ўключэнне беларускай станцыі ў міжнародную сетку станцый маніторынгу з'яўляецца важным крокам на шляху сусветнага прызнання Беларусі ў якасці касмічнай дзяржавы.
У красавіку 2017 г. адбыўся другі візіт Х.Чжао ў Беларусь. У ходзе сустрэчы з Генеральным сакратаром МСЭ Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В. вылучана ініцыятыва аб павышэння ўзроўню прадстаўніцтва МСЭ ў рэгіёне. Ініцыятыва атрымала аднагалоснае адабрэнне Рады МСЭ 2017 і 2018 гадоў. У 2018-2019 МСЭ ажыццявіў арганізацыйныя змены, неабходныя для рэалізацыі рашэння Рады МСЭ аб павышэння ўзроўню прадстаўніцтва МСЭ. У лютым 2020 г. дырэктар Бюро развіцця электрасувязі МСЭ Дорын Богдан-Марцін на паседжанні Кансультатыўнай групы па развіцці эктрасувязі афіцыйна прадставіла Наталлю Мачу ў якасці новага дырэктара рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з МСЭ.
У ходзе 20-й Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ, якая прайшла з 1 па 5 лістапада 2018 г. у г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты), адбыліся выбары вышэйшага кіраўніцтва МСЭ:
- Генеральным сакратаром МСЭ на чарговы тэрмін пераабраны прадстаўнік КНР Хаулінь Чжао;
- намеснікам Генеральнага сакратара МСЭ на чарговы тэрмін пераабраны прадстаўнік Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Малкалм Джонсан;
- дырэктарам Бюро развіцця электрасувязі абраная прадстаўнік ЗША Дорын Багдан-Марцін;
- дырэктарам Бюро стандартызацыі электрасувязі на чарговы тэрмін пераабраны прадстаўнік Рэспублікі Карэя Чэсуб Лі;
- дырэктарам Бюро радыёсувязі абраны прадстаўнік Уругвая Марыо Маневіч.
Абраныя кіраўнікі Міжнароднага саюза электрасувязі ўступілі на пасаду з 1 студзеня 2019 года.
Асноўнай падзеяй 2019 г. была Сусветная канферэнцыя радыёсувязі, якая праходзіла з 28 кастрычніка па 22 лістапада 2019 г. у г. Шарм-эль-Шэйху (Егіпет).
Па выніках канферэнцыі былі вызначаны ўзгодненыя на глабальным узроўні паласы дыяпазону міліметровых хваль для Міжнароднай рухомай электрасувязі (IMT), у тым ліку для IMT-2020 (так званай «рухомай сувязі 5G»); прыняты дакументы, якія рэгулююць пытанні наземных і спадарожнікавых службаў, а таксама умоў прымянення новых радыётэналогій. Адным з ключавых пытанняў канферэнцыі стала ўнясенне змяненняў у палажэнні Рэгламенту радыёсувязі для задавальнення патрэбаў у спектры для рухомай і спадарожнікавай сувязі.